Пазыка раней была ўзгодненая на пасяджэньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі 18 сьнежня 2025 году і ўхваленая Эўрапейскай камісіяй 14 студзеня 2026 году. Афіцыйны Будапэшт вінаваціць у праблемах сваёй дзяржавы з нафтай Кіеў, Брусэль і сваю апазыцыю.
Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў інтэрвію польскаму навінаваму каналу Polsat News заявіў, што ён «вялікі прыхільнік уступленьня Польшчы ў ядзерны праект».
Чакаецца, што новыя санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі і Беларусі будуць прадстаўленыя да 24 лютага.
Арышт дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнау адбыўся ў будынку парлямэнту ў Саксоніі. Паліцыянты вывелі яго з залі.
Вядуць паўторную праверку яшчэ сямі мэдыкаў, запыт накіраваны ў Службу дзяржаўнай бясьпекі Латвіі.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў выданьню Reform.news новую пяцігадовую стратэгію ў сферы міграцыі, якую ўчора прэзэнтавала Эўрапейская камісія. Паводле яго размова не ідзе аб візавай забароне для грамадзян Беларусі.
З лютага 2026 года Латвія паэтапна спыняе рэгулярныя аўтобусныя зносіны зь Беларусьсю. Фармальнай забароны ня ўводзіцца, аднак латвійскія ўлады не падаўжаюць ліцэнзіі перавозчыкам, праз што рэйсы Рыга – Віцебск, Рыга – Менск і Рыга – Гомель будуць спынены.
Іліяна Ётава стала першай жанчынай на пасадзе прэзыдэнта Баўгарыі пасьля таго, як 23 студзеня Канстытуцыйны суд краіны прыпыніў паўнамоцтвы прэзыдэнта Румэна Радэва.
Арганізацыя стаіць на варце клерыкальнага палітычнага рэжыму на чале з аяталой Хамэнэі, які ў час студзеньскіх пратэстаў забіў некалькі тысяч пратэстоўцаў.
«Бюро» знайшло факт, які паказвае, што выданьне Times.by зьвязана з групай кампаніяў «Сінезіс».
Эўрапейскі парлямэнт прыпыніў разгляд дакумэнту і адклаў галасаваньне ў гэтым пытаньні.
Пра гэта ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» разважала амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
Прэзыдэнт Баўгарыі Румэн Радэў, вядомы прарасейскімі поглядамі на вайну ва Ўкраіне, абвясьціў, што ідзе ў адстаўку. Пасьля гэтага ён можа спрабаваць стаць прэм’ер-міністрам краіны.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» распавёў, якой была рэакцыя на «дарожную мапу» нармалізацыі адносінаў Эўразьвязу зь Беларусьсю, якую летась прадставіў калектыў беларускіх аўтараў.
Беларус, які ўратаваў жанчыну, раней падаўся на прытулак у Нідэрляндах. Выданьне Eindhovens Dagblad называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».
За 2025 год Літва перахапіла 635 паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, паведамляе партал LRT, што перадрукаваў даныя, якія літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) перадала агенцтву ELTA.
Баўгарыя з 1 студзеня 2026 году ўступіла ў эўразону. На зьмену нацыянальнай валюце — леву — прыйшла адзіная эўрапейская валюта, эўра. Баўгарыя стала 21-й краінай — удзельніцай эўразоны. Яе далучэньне стала магчымым дзякуючы выкананьню неабходных крытэраў, у тым ліку ў сфэры кантролю над інфляцыяй.
У 2025 годзе Брусэль інвэставаў у розныя адукацыйныя праграмы беларусаў больш за 2 млн еўра, заявіла прадстаўніца ў моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Маргарыта Ворыхава.
Якім было і як мянялася стаўленьне беларусаў і ўкраінцаў да пэрспэктывы сяброўства іх краінаў у Эўрапейскім Зьвязе? Адказы на гэтыя пытаньні даюць сацыялягічныя апытаньні, якія шмат гадоў праводзілі сацыёлягі Беларусі і Ўкраіны.
Пры гэтым на вытворчасьць яны атрымоўвалі грошы Эўразьвязу.
22 сьнежня на афіцыйным партале ўраду Польшчы зьявіўся беларускамоўны разьдзел. На старонцы адзначаецца, што яго падрыхтавалі для грамадзян Беларусі, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай і дакладнай інфармацыі адносна жыцьця ў гэтай краіне.
Розьніца ў пазыцыях Вашынгтону і Брусэлю апошнімі днямі больш выразнай быць не магла: Злучаныя Штаты зьмякчылі абмежавальныя меры пасьля вызваленьня партыі беларускіх палітычных зьняволеных, у той час як Эўразьвяз замест гэтага зьбіраецца ўзмацніць свае абмежавальныя захады, накіраваныя на Беларусь.
Актывы будуць заставацца заблякаванымі да таго часу, пакуль Расея не адмовіцца ад вайны супраць Украіны і не кампэнсуе ўрон, нанесены ўкраінскаму боку ў ходзе баявых дзеяньняў.
Ад 1 сьнежня пошта Чэхіі спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь. Прадстаўнікі гэтай установы пакуль што не адказалі на пісьмовы запыт Радыё Свабода пра прычыны гэтага кроку, але даслалі адказ Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.
Як цягам двух дзесяцігодзьдзяў мяняўся зьнешнепалітычны выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўразьвязам? Свабода супаставіла дадзеныя апытаньняў розных дасьледчых цэнтраў.
Як Пуцін, гэтак і Лукашэнка, разумеюць толькі сілу, кажа дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне. «Трэба, каб ён разам з Крамлём нават і не спрабаваў у будучыні рабіць тое ж самае, каб нешта там „адкусіць“ ці шантажаваць нас».
10 сьнежня літоўскія перавозьнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля літоўскага парлямэнту. Уздоўж галоўнага праспэкту Вільні яны паставілі каля паўсотні сваіх седлавых цягачоў без прычэпаў.
Часовага паверанага ў справах амбасады Беларусі 10 сьнежня выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Літвы і ўручылі ноту пратэсту «ў сувязі з працягам гібрыдных атак, якія ажыцьцяўляюцца з тэрыторыі Беларусі, і гвалтоўным захопам уласнасьці грамадзян і кампаній Эўрапейскага Зьвязу».
Сёньняшняе пасяджэньне Савету бясьпекі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з жорсткімі абвінавачаньнямі на адрас Эўропы і Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з дэлегацыяй ЗША ў Менску.
Міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі жорстка адрэагаваў на заклік прадпрымальніка Ілана Маска распусьціць Эўрапейскі Зьвяз. У сваім паведамленьні ў сетцы X польскі міністар прапанаваў Маску «ляцець на Марс».
Эўрапейская камісія 5 сьнежня наклала штраф у 120 мільёнаў эўра на сацыяльную сетку X, якая належыць Ілану Маску, абвінаваціўшы плятформу ў парушэньні заканадаўства аб лічбавай бяспецы (DSA).
Беларусы сталі адной з найбольш актыўных груп іншаземцаў, якія бяруць іпатэку ў польскіх банках. Паводле Puls Biznesu, сярэдні іпатэчны крэдыт беларусаў у Польшчы цяпер дасягае каля 600 тысяч злотых ($165 тысяч)— гэта адзін з найвышэйшых паказьнікаў сярод усіх іншаземцаў.
«Паштоўку не ўзялі, сказалі, што ім прыйшоў новы ўказ не адпраўляць лісты ў РБ, кампутар таксама не пусьціў — краіна Беларусь заблякаваная».
Перамовы паміж ЗША і Расеяй пра спыненьне вайны ва Ўкраіне ў аўторак не прывялі да прарыву, бо Крэмль заявіў, што ў ключавым пытаньні тэрыторыі «кампрамісу» пакуль не дасягнулі.
У Эўразьвязе ёсьць кансэнсус адносна пакараньня Беларусі за памежны крызіс з масавымі залётамі ў Літву кантрабандных балёнаў і блякаваньне больш як тысячы літоўскіх фураў. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе распавёў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Эўразьвяз падтрымае Літву, калі крызіс у адносінах паміж Вільняй і Менскам будзе паглыбляцца — мяркуе доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла, што вядзе расьсьледаваньне наконт удзелу шэрагу асобаў у дзейнасюці замежнай выведкі з сакавіка 2024 году па люты 2025 году ў Жэшуве, Варшаве, Лодзі і іншых месцах на польскай тэрыторыі.
Суд у Нямеччыне ўзяў пад варту грамадзяніна Украіны, падазраванага ў дывэрсіі на газаправодах «Паўночны паток», паведаміла 28 лістапада нямецкая Генэральная пракуратура.
Эўрапейскі Зьвяз падрыхтаваў шэраг новых санкцыяў супраць Беларусі, каб закрыць шчыліны ў санкцыях, празь якія Менск дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.
Беларускія ўлады прымяняюць шантаж, жорсткі ціск на Літву, каб прымусіць яе да перамоваў на сваіх умовах. Акрамя палітычнага прызнаньня, афіцыйны Менск хацеў бы зьмякчэньня санкцый, найперш, доступу да літоўскіх партоў. Аднак Літва не паддаецца на ўльтыматум.
Чакаецца, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту Нямеччыны ў 2025 годзе перавысіць 3%, але пакараньня за гэта ня будзе, бо гэта «цалкам тлумачыцца павелічэньнем выдаткаў на абарону», — заявіла Эўрапейская камісія.
Закрыцьцё мяжы Літвой аказалася дзейным інструмэнтам узьдзеяньня на рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказаў літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.
Пасьля адкрыцьця польскіх памежных пераходаў з Беларусьсю перавозьнікі Літвы ня здолеюць канкураваць з польскімі калегамі, кажа ў інтэрвію Свабодзе кіраўнік лягістычнай кампаніі Kelruva і чалец Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы LINAVA Віталь Гігевіч.
У ноч на 17 лістапада ўлады Польшчы зноў адкрылі два памежныя пераходы зь Беларусьсю – Кузьніцу і Баброўнікі. Ці можна казаць, што для беларусаў адкрыліся новыя магчымасьці падарожнічаць? І ці варта чакаць нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Польшчай?
«Для беларусаў трэба стварыць максымальныя магчымасьці бываць у Эўразьвязе. Аднак палітыка, якую праводзіць Лукашэнка, не заўжды спрыяе гэтаму. Гэта трэба зьмяняць», — заявіў сярод іншага ў інтэрвію Свабодзе Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч.
У Брусэлі паказалі, што помняць пра беларускі пратэст.
Раней беларускія кантрабандныя цыгарэты траплялі ў Літву схаванымі ў іншых грузах, іх хавалі ў жвір, у драўніну. Цяпер жа 80% кантрабандных цыгарэт зь Беларусі ў Літву адпраўляюць паветраным шляхам, а таксама плытамі па вадзе.
На 18:00 8 лістапада на выезд зь Беларусі праз пункты пропуску на мяжы зь дзяржавамі Эўрапейскага Зьвязу чакала 5 252 транспартныя сродкі, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
У Польшчу прыбылі амэрыканскія сыстэмы супрацьдзеяньня бесьпілётнікам MEROPS, якія ўжо пачалі ўсталёўваць уздоўж усходняга флянгу NATO.
Загрузіць яшчэ