Гэта адбылося пасьля таго, як Радэў у панядзелак, 19 студзеня абвясьціў, што сыходзіць з пасады пасьля дзевяці гадоў знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта. У Баўгарыі прыкладна праз 2 месяцы маюць адбыцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Прэзыдэнт у Баўгарыі выконвае пераважна цырыманіяльныя абавязкі, рэальныя ўладныя паўнамоцтвы мае прэмʼер-міністар.
Радэў меў займаць пасаду прэзыдэнта да студзеня 2027 году. Яго сыход у адстаўку выклікаў вэрсіі наконт таго, што ён створыць уласную палітычную партыю для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.
Радэў сыстэматычна крытыкуе паводзіны NATO, асуджаў спробы Ўкраіны абараніць сябе ад расейскай агрэсіі. У сакавіку 2023 году на саміце Эўразьвязу, які абмяркоўваў закупку 1 мільёна снарадаў для Ўкраіны, Радэў ня даў згоды на ўдзел Сафіі ў гэтай праграме, а таксама выказаўся супраць паставак баўгарскіх боепрыпасаў ва Ўкраіну праз трэція краіны.