Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз замарозіў гандлёвае пагадненьне з ЗША пасьля пагрозаў Трампа — Euronews


Сьцяг ЭЗ
Сьцяг ЭЗ

Эўрапейскі парлямэнт прыпыніў разгляд дакумэнту і адклаў галасаваньне ў гэтым пытаньні.

Паводле Euronews, эўрапейскія заканадаўцы вырашылі замарозіць гандлёвае пагадненьне паміж Эўразьвязам і ЗША, падпісанае ўлетку.

Дэпутаты зрабілі гэты крок пасьля таго, як Дональд Трамп пагражаў увесьці новыя тарыфы для эўрапейскіх дзяржаў, якія актыўна выступаюць супраць прэтэнзій прэзыдэнта ЗША на Грэнляндыю. Такі крок супярэчыў бы ўмовам мінулагодняй дамовы, хоць яна яшчэ не ўступіла ў сілу, бо патрабуе зацьвярджэньня Эўрапейскага парлямэнту.

Галасаваньне было запланаванае на наступны тыдзень у Камітэце міжнародных гандлёвых пытаньняў, але цяпер яно адкладзенае.

Дакумэнт быў дапоўнены шматлікімі папраўкамі: леташняе пагадненьне ўжо лічылася несправядлівым, бо прадугледжвала 15% мыта на эўрапейскі імпарт у Злучаныя Штаты і 0% на амэрыканскі імпарт у Эўропу.

У чацьвер увечары лідэры асноўных эканомік ЭЗ маюць намер сустрэцца і падрыхтаваць супольны адказ на пагрозы Трампа, якія многія лічаць формай шантажу.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG