Абмяркоўваючы ўзрастаючую міжнародную нестабільнасьць і нявызначанасьць у сфэры бясьпекі, Наўроцкі сказаў, што Польшча павінна пачаць працу ў гэтым кірунку «з захаваньнем усіх міжнародных нормаў».
У адказ на пытаньне аб тым, ці дазволяць ЗША Варшаве пайсьці па гэтым шляху, будучы ўдзельнікам Дагавора аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі, Наўроцкі сказаў: «Я гэтага ня ведаю, але нам трэба рухацца ў тым кірунку, дзе мы можам пачаць працаваць».
«Мы — краіна на мяжы ўзброенага канфлікту. Агрэсіўная, імпэрская пазыцыя Расійскай Фэдэрацыі ў дачыненьні да Польшчы добра вядомая», — падкрэсьліў польскі прэзыдэнт.
Адказваючы на пытаньне аб магчымай рэакцыі Масквы на зьяўленьне польскай ядзернай праграмы, Караль Наўроцкі сказаў, што «Расея можа агрэсіўна рэагаваць на што заўгодна».
Вясной 2025 года папярэдні прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў ЗША перамясьціць ядзерныя боегалоўкі на тэрыторыю яго краіны ў якасьці стрымліваючага фактару супраць расійскай агрэсіі. У мінулым годзе Польшча падпісала пагадненьне з Францыяй, якое, паводле слоў прэм’ер-міністра Дональда Туска, адкрые шлях для пашырэньня францускай сыстэмы супрацьракетнай абароны зь ядзернай сыстэмай на Польшчу.
Польшча траціць амаль 5% свайго ВУП на абарону і зьяўляецца найбуйнейшым атрымальнікам абаронных крэдытаў па праграме ЕС SAFE.
Форум