Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь лютага 2026 года Латвія паэтапна спыніць аўтобусныя рэйсы з Беларусьсю


Памежны слуп Латвіі на мяжы зь Беларусьсю
Памежны слуп Латвіі на мяжы зь Беларусьсю

З лютага 2026 года Латвія паэтапна спыняе рэгулярныя аўтобусныя зносіны зь Беларусьсю. Фармальнай забароны ня ўводзіцца, аднак латвійскія ўлады не падаўжаюць ліцэнзіі перавозчыкам, праз што рэйсы Рыга – Віцебск, Рыга – Менск і Рыга – Гомель будуць спынены.

Апошнія маршруты паміж краінамі спыняць працу ў чэрвені 2026 года, што азначае поўнае спыненне рэгулярных пасажырскіх зносін, піша belmarket.by. Згортваньне аўтобусных рэйсаў расьцягнута ў часе і адбываецца паэтапна:

  • Рыга – Віцебск – спыненьне з 1 лютага 2026 года
  • Рыга – Менск – з 26 лютага 2026 года
  • Рыга – Гомель – з 27 чэрвеня 2026 года

Пасьля гэтых дат ніводнага рэгулярнага аўтобуснага маршруту паміж Латвіяй і Беларусьсю не застанецца. З 1 лістапада 2025 года ўрад Латвіі ўвёў забарону на нерэгулярныя міжнародныя аўтобусныя рэйсы (напрыклад, экскурсіі і прыватныя замовы), дзеяньне якой працягнецца да кастрычніка 2026 года.

Латвія ня ўводзіць прамой палітычнай або адміністрацыйнай забароны на аўтобусныя зносіны. Замест гэтага выкарыстоўваецца рэгулятарны мэханізм – непадаўжэньне ліцэнзій перавозчыкам, без якіх выкананьне міжнародных рэйсаў немагчыма.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG