Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 20 дзён лютага памежнікі ЭЗ спынілі больш спробаў перайсьці мяжу зь Беларусі, чым за ўвесь студзень

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Але калі параўноўваць зь мінулым годам, дык такіх спробаў значна менш.

Актыўнасьць мігрантаў, якія імкнуцца незаконна перасекчы межы краін Эўразьвязу з тэрыторыі Беларусі, узрастае, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстычных зьвестак памежных ведамстваў эўрапейскіх дзяржаў.

За 20 дзён лютага суседнія краіны ЭЗ спынілі 37 спробаў парушэньня мяжы з тэрыторыі Беларусі (Польшча — 24, Літва — 11, Латвія — 2). За ўвесь студзень такіх спробаў было 28 (Польшча — 13, Літва — 11, Латвія ў першым месяцы году парушэньняў не фіксавала).

Пры гэтым за пачатак 2026 году агулам такіх спробаў у 14 разоў менш, чым за аналягічны пэрыяд 2025-га, калі іх было 909 (Польшча — 628, цяпер паказчык ніжэйшы ў 17 разоў; Літва — 87, цяпер ніжэйшы ў 3,3 разу; Латвія — 194, цяпер ніжэйшы ў 97 разоў).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Эўразьвязу цягнецца зь вясны 2021 году. Улады эўрапейскіх дзяржаў называюць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Эўразьвяз празь Беларусь, бо іх туды нібыта «паклікалі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG