Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска везла ў Літву чамадан з савецкімі рублямі, яе не прапусьцілі празь мяжу

Беларуска-літоўская мяжа. Архіўнае фота
Беларуска-літоўская мяжа. Архіўнае фота

Увоз савецкай атрыбутыкі ў Літву незаконны.

Як паведаміла Літоўская мытня на памежным пункце «Меднікі» падчас праверкі аўтобуса, які прыбыў зь Беларусі, у чамадане адной з пасажырак знайшлі вялікую колькасьць купюр, выведзеных з абарачэньня і адзначаных савецкай сымболікай — знакамі сярпа і молата, чырвонымі пяціканцовымі зоркамі і іншай атрыбутыкай СССР.

Згодна з заканадаўствам Літвы, распаўсюд, выкарыстаньне або публічная дэманстрацыя сымболікі нацысцкай Нямеччыны, СССР або Літоўскай ССР забароненыя. Гэта таксама ўключае знакі і сымбалі, якія могуць выкарыстоўвацца для прапаганды ідэалёгіі таталітарных рэжымаў, агрэсіі ці злачынстваў супраць чалавечнасьці. Такія тавары не падлягаюць дэкляраваньню і ўвозу ў Літву, нагадалі літоўскія мытнікі.

Пасажырцы адмовілі ва ўезьдзе ў Літву. Жанчыну з чамаданам, поўным савецкіх грошай, вярнулі назад у Беларусь.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG