Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Эўразьвязу павялічылі імпарт звадкаванага газу з Расеі

Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Краіны ЭЗ на фоне вайны на Блізкім Усходзе значна павялічылі ў першым квартале 2026 года імпарт расейскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Аб гэтым паведамляе Financial Times са спасылкай на аналітычную кампанію Kpler.

Згодна з дадзенымі, на якія спасылаецца выданьне, на долю ЭЗ прыпадае 97% усіх закупак, ажыцьцёўленых са студзеня па сакавік на расейскім праекце «Ямал СПГ», які належыць кампаніі «Новатэк». Усяго ў ЭЗ было адпраўлена каля 5 млн. тон паліва, што на 17% больш, чым годам раней. Асноўныя парты прызначэньня — Зэбруге (Бэльгія), Мантуар, Дзюнкерк (Францыя), Більбао (Гішпанія) і Ратэрдам (Нідэрлянды). Паводле ацэнак, агульная сума паставак перавысіла 3 мільярды даляраў.

На сакавік, калі з прычыны апэрацыі Ізраіля і ЗША супраць Ірана Катар скараціў імпарт ЗПГ, было пастаўлена 1,5 млн. тон расейскага газу.

Пастаўкі ажыцьцяўляюцца, нягледзячы на намер ЭЗ поўнасьцю адмовіцца ад расейскага газу, уключаючы і ЗПГ, да 2027 года. У Эўракамісіі падкрэсьлівалі, што нягледзячы на скарачэньне прапановы на сусьветным рынку і рост цэнаў на паліва, ЭЗ ня мае намеру пераглядаць пляны па адмове ад расейскага газу.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG