Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына мае намер блякаваць санкцыі ЭЗ супраць Расеі, пакуль Кіеў не адновіць транзыт расейскай нафты

Трубаправод «Дружба» ў кіеўскай вобласьці, архіўнае фота
Трубаправод «Дружба» ў кіеўскай вобласьці, архіўнае фота

Вугоршчына будзе блякаваць пакет санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, пакуль Украіна не адновіць транзыт расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта.

«На заўтрашнім пасяджэньні Рады ЭЗ у замежных справах Эўразьвяз мае на мэце прыняць 20-ы пакет санкцый. Вугоршчына яго заблякуе. Пакуль Украіна не аднавіць транзыт нафты ў Вугоршчыну і Славаччыну па трубаправодзе „Дружба“, мы не дазволім прагрэсу ў прыняцьці важных для Кіева рашэньняў», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.

На гэтым тыдні прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан рэзка адрэагаваў на прыпыненьне паставак нафты нафтаправодам «Дружба», назваўшы дзеяньні Ўкраіны «відавочным палітычным шантажам». Украінскія ўлады кажуць, што рашэньне прадыктавана шкодай, нанесенай расейскім нападам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG