У справаздачы спэцслужбы за 2025 год гаворыцца, што з боку Расеі супраць інтарэсаў Латвіі працуюць маёр Аляксей Пыжыкаў, капітан 2-га рангу Аляксей Лесьнікаў, капітан 2-га рангу Мікалай Чацвярыкоў, падпалкоўнік Аляксандр Юшын, палкоўнік Аляксандр Гладкоў, а таксама афіцэр ГРУ Рыгор Іваноў.
Агентам з Беларусі называецца Сяргей Баранаў.
Ваенная выведка Латвіі таксама паведаміла, што за стварэньне агентурнай сеткі на апэратыўна-тактычным узроўні адказваюць расейскія выведвальныя цэнтры, разьмешчаныя ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Смаленску.
Па дадзеных латвійскай спэцслужбы, задачы агентаў ГРУ могуць мяняцца ў залежнасьці ад патрэб узброеных сіл Расеі і ўключаць прамую падтрымку ваенных апэрацый.
Асаблівую ўвагу латвійскія спэцслужбы надаюць грамадзянам Латвіі, якія рэгулярна наведваюць Расію і Беларусь, гаворыцца ў справаздачы.
Форум