«Мінская спадчына» абвясьціла тэндэр для пошуку генпадрадчыка, які правядзе рэканструкцыю каталіцкага храма на Кальварыйскіх могілках.
9 кастрычніка былая палітзьняволеная Марыя Калесьнікава ўзяла ўдзел ва ўсясьветнай прэм’еры твору Radiophobia на міжнародным фэстывалі сучаснай і экспэрымэнтальнай музыкі ORF musikprotokoll у аўстрыйскім Грацы. Упершыню за больш чым пяць гадоў Калеснікава выступіла як салістка.
Кожная мова ня толькі багатая словамі, але і непаўторная дзякуючы ўстойлівым выразам (фразэмам, прыказкам). Іх часта няма як даслоўна перакласьці на іншыя мовы. Праверым свой запас такіх беларускіх выразаў.
Марк Леві, якога разам з Жулем Вэрнам, Аляксандрам Дзюма і Антуанам Сэнт-Экзюпэры называюць самым чытаным францускім пісьменьнікам у сьвеце, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
У Купалаўскім тэатры паказалі прэм’еру новага тэатральнага сэзону — «Сэрца на далоні» паводле раману Івана Шамякіна, напісанага ў пачатку 1960-х. Мы запыталіся ў былога «купалаўца» і галоўнага рэжысэра РТБД Аляксандра Гарцуева, наколькі гэта сучасна і актуальна.
Улады Беларусі абвясьцілі міждзяржаўны вышук выдаўцоў Яраслава Іванюка, Ігара Логвінава і Андрэя Янушкевіча.
Папярэднімі днямі сталі вядомыя імёны ўладальнікаў Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне, фізыцы й хіміі.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве 8 і 9 кастрычніка адбудзецца першая Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Пасьля татарытарызму: музэй, памяць і беларуская пэрспэктыва». Падрабязьней пра яе расказвае дырэктарка музэю Натальля Задзяркоўская.
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заявілі, што рыхтуюць новыя этапы аднаўленьня Крэўскага замку, у тым ліку знойдзенага нядаўна старажытнага мосту.
5 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Вацлаў Гавэл, дысыдэнт, першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі. Гавэл падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух. За тры дні да сваёй сьмерці ў 2011 годзе ён напісаў ліст у падтрымку 8 тагачасных палітвязьняў у Беларусі.
Аўтары гульняў 1,000,000 Potatoes і Potato Please амаль адначасова анансавалі гульні, дзе трэба абіраць ад лупін бульбу. Цяпер студыі высьвятляюць, да каго перш прыйшла гэтая ідэя. Расказваем таксама, якія наагул ёсьць гульні пра бульбу.
Гісторыя перасьледу віленскіх філяматаў праз два стагодзьдзі зноў гучыць актуальна, мяркуе літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандар Фядута. У Вільні ён расказаў, чаму імпэрыі змагаюцца за ўплыў на моладзь, а таксама прэзэнтаваў кнігу, якую пачаў пісаць у СІЗА КДБ.
2 кастрычніка 2026 году спаўняецца 65 гадоў Сяргею Шупу — выбітнаму беларускаму перакладніку і журналісту. Ці шмат вы ведаеце пра ягоны творчы даробак? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.
Сяргей Шупа пераклаў зь ідышу мэмуары мастака Марка Шагала, апублікаваныя ў 1925 годзе. Кніга называецца «Сваё». Выдавецтва «Мяне няма» ўжо аддало яе ў друк.
Новым гаспадаром сядзібы Грабніцкіх, што ў Арэхаўне Вушацкага раёну, стаў амэрыканец.
Міністэрства культуры адмовілася прысвойваць найвышэйшую ахоўную катэгорыю ўнікальным драўляным цэрквам Палесься, якую маюць усе кандыдаты ў сьпіс UNESCO.
Гэта першы ў гісторыі поўны навуковы слоўнік беларускай мовы.
Канфэрэнцыя ў гонар 150-годзьдзя з дня нараджэньня Цёткі (Аляізы Пашкевічанкі) пройдзе 25 верасьня ў Вільні пад назвай «Спадчына Аляізы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялёгу».
У гутарцы з Свабодай Лявон Баршчэўскі расказвае, што ня так зь фільмам Нолана і ці вернуцца беларусы дадому раней за Адысэя.
У Нью-Ёрку Сьвятлана Ціханоўская ўзнагародзіла беларускага сьпевака і журналіста Данчыка (Багдана Андрусышына) мэдалём Францішка Скарыны за шматгадовы ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры, мовы і свабоды слова.
Зацьверджаны праект рэстаўрацыі слонімскай сынагогі. Гэта ня першы праект, адпаведна, ня першая спроба ўпарадкаваць справы з культавым будынкам. Сынагога стала важным сымбалем Слоніма, аднак усе спробы адрадзіць яе завяршаюцца няўдачай.
Сярэдняй школе № 7 у Наваградку прысвоілі імя беларускага мастака, этнографа і пісьменьніка Язэпа Драздовіча.
У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую мову другой кнігі Зьмітра Бурбуця «У лоб». Гэта працяг абсурднага сусьвету краіны «Белагрусьць», які аўтар згадвае ў сваёй першай кнізе — п’есе «Крыптаствалы». Свабода распытала аўтара пра пачуцьцё гумару, музыку, літаратуру і жыцьцё ў ЗША.
Праз 23 гады выйшла перавыданьне грунтоўнага твору па гісторыі Беларусі з малюнкамі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Расказваем пра ейныя адметнасьці і ўспамінаем ейны пачатак.
Пад блякаваньне трапілі каналы СТБ, «Радыё Сталіца», Radio Kultura BY, Першы канал беларускага радыё і «БЕЛАРУСЬ-РТР | Belarus News». Разьбіраемся, чаму на гэты раз іх заблякавалі, што там паказвалі і пра якую альтэрнатыву кажуць чыноўнікі.
Беларусы паставілі спэктакль па кнізе Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж». Прэм’ера прайшла ў Беластоку 16 верасьня. Свабода пагаварыла з рэжысэрам Аляксандрам Енджэеўскім.
Год таму ў парку «Ацячызна» ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці ўлады правялі паказальную акцыю добраўпарадкаваньня.
Расказваем гісторыю беларускі, якая пераехала ў Аргентыну жыць і нарадзіла там дачку. Яна падзялілася са Свабодай, чым адметнае вядзеньне цяжарнасьці і роды ў гэтай краіне.
Фільм пра Беларусь на Вэнэцыянскім фэстывалі паказалі ўпершыню за 40 гадоў.
«Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакумэнталіста Андрэя Куцілы расказвае гісторыі людзей, чыё жыцьцё зьмянілі рэпрэсіі, турма і выгнаньне. Дагэтуль у праграму Вэнэцыянскага фэстывалю траплялі толькі дзьве карціны, зьвязаны зь Беларусьсю
Гэта як людзі, продкі якіх паходзілі зь беларускіх земляў, так і тыя, хто нарадзіўся і вырас у краіне.
Дакумэнтальны фільм беларускай рэжысэркі і прадусэркі Волі Чайкоўскай «Ня створаныя для палітыкі» цяпер даступны ў глябальным стрымінгавым сэрвісе HBO Max. Пагаварылі з рэжысэркай пра кіно і пра тое, што для яе азначае выхад на папулярную стрымінгавую плятформу.
Кнігарня Kamunikat.shop пачала працаваць у Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку 8 верасьня. Пасьля адкрыцьця прайшла размова пра дачыненьні беларусаў і палякаў на Беласточчыне ў пэрыяд пасьля Другой усясьветнай вайны.
Цырымонія разьвітаньня з дачкой пісьменьніка Алеся Адамовіча Натальляй Адамовіч адбудзецца 9 верасьня а 12-й гадзіне ў рытуальным доме на вуліцы Кульман, 33а ў Менску.
Тыдзень бяз грошай, па калена ў брудзе, з дранікамі, лазьняй і 90 тысячамі даляраў на падрыхтоўку. Сёлета Burning Мan прайшоў у ЗША ў саракавы раз. Беларускі лягер Mara браў у ім удзел у другі раз. Ягоныя ўдзельнікі падзяліліся з Свабодай уражаньнямі пра падзею.
Вельмі часта аўтары нэкралёгаў пра беларускіх эмігрантаў згадвалі мару памерлага вярнуцца на Бацькаўшчыну.
За спробай цэнзуры стаіць старонка з назвай «Мінінфарм Беларусі».
7 верасьня ў віленскім Беларускім доме (Віленская вул. / Vilniaus g. 20) пачынаецца Тыдзень беларускай культуры.
У самоце сачыць за паркам у Ваёмінгу, пабываць у скандынаўскай казцы ці пабыць лясным стварэньнем, дом якога атакуюць робаты. Расказваем пра вельмі розныя гульні, дзе асноўнае месца дзеяньня — лес.
Экспэрты ў галіне культуры неаднаразова заўважалі, што беларускія тэатры сталі сродкам прасоўваньня расейскіх каштоўнасьцяў, а беларускай мовы ў іх менее.
На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы з шостай спробы прадалі фальварак «Мураванка Храптовічаў», пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі каля Шчорсаў.
Ужо трыццаць гадоў прэміяй Алеся Адамовіча адзначаюцца творы, што робяцца важным голасам часу.
У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра.
Выйшаў першы поўны пераклад «Адысэі» Гамэра на беларускую мову, створаны знаным перакладнікам Лявонам Баршчэўскім. Апроч перакладу, у кнізе ёсьць камэнтары, якія дапамагаюць зразумець культурны і гістарычны кантэкст твору.
22 жніўня ў Капэнгагене адбылася беларуская «пірацкая экспэдыцыя» — «піраты і піраткі каралевы Сафіі» прыехалі ў Данію, каб нагадаць пра сувязі Беларусі з сярэднявечнай гісторыяй гэтай краіны.
У сваім эсэ Сьвятлана Курс спалучае гістарычны аналіз з уласнымі і сямейнымі ўспамінамі, паказваючы, як падзеі ХХ стагодзьдзя сфармавалі жыцьцё людзей у Беларусі і як яны працягваюць уплываць на сучаснасьць.
Выдавецтва «Янушкевіч» на тры дні адкрыла доступ да новага рамана Альгерда Бахарэвіча для ўсіх акаўнтаў Google, зарэгістраваных у Беларусі.
Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі ставіць спэктакль па-расейску. У Тэатры юнага гледача на расейскай мове ўжо больш за палова рэпэртуару. У Купалаўскім расейскія рэжысэры праводзяць «творчую лябараторыю». І гэта ня ўсё.
Загрузіць яшчэ