Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Старыя акторы самі носяць дэкарацыі». Гарцуева — пра тое, колькі яшчэ вытрымаюць «Купалаўцы»

Валянціна Гарцуева
Валянціна Гарцуева

Актрыса Валянціна Гарцуева ня ведае, колькі яшчэ «Купалаўцы» змогуць працаваць у эміграцыі ў цяперашнім фармаце. У інтэрвію праграме Радыё Свабода «Канапа» яна расказала, што акторы старэйшага пакаленьня вымушаныя ня толькі граць на сцэне, але і самі вазіць, разгружаць і мантаваць дэкарацыі.

«Мы гэтага звычайна не робім. Мы нацягваем усьмешку, намагаемся даваць людзям надзею. Гэта апошняе, што нас трымае. Але я разумею, што мы не бесьсьмяротныя. Калі я гляджу на нашых артыстаў, якія ўжо не падлеткавага ўзросту, якія цягаюць дэкарацыі на сваіх плячах, разгружаюць, загружаюць, мантуюць і гэтак далей... Ну колькі яшчэ гэта можа трымацца вось так? Колькі яны будуць трываць яшчэ? Наколькі ў нас хопіць сіл? Ну, дзесяць гадоў», — сказала Гарцуева.

Паводле актрысы, адна з галоўных праблемаў «Купалаўцаў» — адсутнасьць сталага тэатру. Каб трупа магла нармальна працаваць у Варшаве, патрэбныя памяшканьне, стабільнае фінансаваньне і магчымасьць плаціць акторам заробкі. Праблемай застаецца і недахоп маладога пакаленьня.

Гарцуева ня верыць, што нават пасьля дэмакратычных зьменаў у Беларусі можна будзе проста сабраць ранейшую трупу Купалаўскага тэатру. За гады пасьля 2020-га людзі пастарэлі, разьехаліся па розных краінах, у многіх зьявілася новая праца і новае жыцьцё. Але, паводле актрысы, «Купалаўцы» могуць захаваць традыцыю тэатру і перадаць яе наступнаму пакаленьню.

Пра праект «Канапа»

«Канапа» — гэта ўтульныя інтэрвію Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці разважаюць пра Беларусь і беларускасьць. І проста могуць быць сабой. Глядзіце на YouTube-канале Радыё Свабода.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG