Гэты дзень у гісторыі
1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.
1916 — у Сьвіслачы (цяпер Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1925 — у Віцебску адкрыўся першы гарадзкі аўтобусны маршрут. 27 гадоў да гэтага грамадзкім транспартам у горадзе быў толькі трамвай.
1929 ― створаны Інстытут гістарычных навук Беларускай акадэміі навук — папярэднік сучаснага Інстытуту гісторыі НАН. Першым дырэктарам стаў Усевалад Ігнатоўскі.
1958 — арыштаваны Аляксандар Доўбік, настаўнік і дырэктар школы, дысыдэнт, вязень савецкіх лягераў.
1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».
1968 — у вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У кастрычніку 1943 году ў гэтых мясьцінах упершыню ўступіла ў бой зь нямецкімі войскамі сфармаваная ў СССР польская пяхотная дывізія імя Касьцюшкі.
2008 — упершыню адзначылі Усясьветны дзень мыцьця рук.
2020 — у Менску адбыўся Марш людзей з інваліднасьцю.
У гэты дзень нарадзіліся
70 да н. э. ― Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.
1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.
1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.
1909 — Сяргей Ракіта (Законьнікаў), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1914 — Лявон Случанін, паэт, вязень ГУЛАГу.
1949 — Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменьнік.
1962 — Сяргей Абламейка, беларускі журналіст, пісьменьнік, доктар гістарычных навук.
У памяці
1611 — у маскоўскім Крамлі праз хваробу памёр Ян Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, актыўны прыхільнік Ілжэдзьмітрыя ІІ.
1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызвольнага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
1824 ― Рамуальд Гедройць, вайсковы дзяяч ВКЛ, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году ў ВКЛ.
1833 — Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году.
2022 — Алесь Жук, пісьменьнік, рэдактар, перакладнік.