Упершыню мапа зьявілася ў 1903 годзе ў фундамэнтальнай працы Карскага «Беларусы».
«Яўхім Карскі быў адным з найбольш аўтарытэтных славістаў Расейскай імпэрыі. Ягоная мапа паказала прастору, на якой жывуць беларусы, а ў выніку ператварылася ў тое, пра што сам Карскі першапачаткова ня думаў, — у адзін зь пераканаўчых аргумэнтаў у абгрунтаваньні беларускай дзяржаўнасьці і адзін з арыенціраў для вызначэньня межаў БНР», — адзначыў Кажа кіраўнік ініцыятывы Maldzis Павел Мацукевіч.
Мапа была набытая на сродкі беларускага ахвярадаўцы, які пажадаў застацца ананімным. Плянуецца, што ў будучыні яна будзе перададзеная ў Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалягічны музэй у якасьці грамадзкага падарунка.
Хто такі Яўхім Карскі
Яўхім Карскі — філёляг-славіст, мовазнаўца, фальклярыст, этнограф, заснавальнік навуковага беларусазнаўства, першы беларускі акадэмік.
У кастрычніку 1893 году Яўхім Карскі пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і формаў беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
Акрамя таго, Карскі — першы беларус, які стаў рэктарам унівэрсытэту. Такую пасаду выбітны філёляг заняў у Варшаўскім унівэрсытэце.
Адна з найвядомейшых работаў навукоўца — «Этнаграфічная мапа беларускага племені». Каб яе скласьці, Карскі адпраўляўся ў экспэдыцыі.
Што вядома пра ініцыятыву Maldzis
Maldzis — супольнасьць, якая вяртае беларусам страчаную спадчыну,
Maldzis бачыць сваю місію ў аб’яднаньні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаваньні вобраза Беларусі як эўрапейскай краіны.
Ініцыятыва атрымала назву ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса (1932–2022), які шукаў і вяртаў з забыцьця страчаныя каштоўнасьці і імёны Беларусі і ініцыятыва Maldzis працягвае гэтую справу.
Форум