Пасьля ўказу Лукашэнкі банкі часова адмаўляліся адкрываць дабрачынныя рахункі для дапамогі дзецям, а ў збораў праз мабільныя нумары ўзьніклі тэхнічныя складанасьці.
Ці варта беларусам баяцца чумы з Расеі? Мікрабіёляг Вікторыя Дароніна — пра рызыкі і біялягічную зброю.
Навіна пра сьмерць ад лёгачнай чумы лябаранткі ў Расеі ўстурбавала людзей ва ўсім сьвеце. Ці лёгка заразіцца гэтай чумой, наколькі яна небясьпечная і чаму гэты вірус увогуле трымаюць у лябараторыях?
У Злучаных Штатах адсочваюць паведамленьні пра меркаваны выпадак лёгачнай чумы ў Расеі пасьля сьмерці 28-гадовай супрацоўніцы лябараторыі ў Іркуцкай вобласьці (Сібір), у той час як некаторыя амэрыканскія палітыкі заклікаюць увесьці шырокія абмежаваньні на паездкі, зьвязаныя з Расеяй.
Нобэлеўскую прэмію ў фізіялёгіі і мэдыцыне атрымалі амэрыканскі і два нямецкія навукоўцы.
Пажар у горадзе адбыўся ўвечары 2 кастрычніка.
Беларускія лекары і праваабаронцы, што працуюць за мяжой, сёлета склалі рэйтынг турмаў і калёній Беларусі з гледжаньня мэдычай дапамогі. Сёньня яго прэзэнтавалі на адмысловай канфэрэнцыі ў Вільні.
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы збору сродкаў для аказаньня мэдыцынскай дапамогі ў межах дабрачыннай дзейнасьці.
Беларускіх жанчын ва ўзросьце ад 18 да 39 гадоў падчас дыспансэрызацыі ў абавязковым парадку будуць правяраць на бясплоднасьць. Што за гэтым стаіць: клопат дзяржавы пра жанчын ці «дэмаграфічную бясьпеку»? Спыталіся ў гендэрнай дасьледчыцы Ірыны Сідорскай.
Украінскія дроны атакавалі склады Wildberries пад Масквой. Гэты расейскі маркетплэйс стаў адной з самых папулярных пляцовак для беларусаў, а пад Менскам кампанія будуе адзін з найбуйнейшых лягістычных цэнтраў.
На гісторыі Ганны Матуляк, якая за год схуднела з 98 да 72 кіляграмаў, разьбіраемся, каму патрэбныя лекі, якія нібыта бярэ Лукашэнка.
Беларускія мэдработнікі — гэта «людзі, якія штодня бяруць на сябе адказнасьць за чалавечае жыцьцё і здароўе», заявіла лідэрка дэмсілаў Сьвятлана Ціханоўская 21 чэрвеня з нагоды з нагоды прафэсійнага сьвята мэдыкаў.
За станам пацыентаў працягваюць сачыць.
Аляксандар Лунчук быў адным з дактароў, якія адрэагавалі ў сацыяльных сетках на абразьлівую заяву Аляксандра Лукашэнкі пры адкрыцьці шпіталю ў Горадні пра тое, што многія дактары нібыта просяцца назад у Беларусь.
Беларусь на парозе новых пагрозаў? Вынікі тыдня
Чаму сыстэму аховы здароўя Беларусі можна назваць астраўной мэдыцынай? Чаму ў Беларусі найвышэйшая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сэрцава-судзінных хваробаў? Чаму сучасныя лекі не пастаўляюць у Беларусь? І чаму пабудова новых шпіталёў не паляпшае якасьць мэдыцыны?
Здарэньне 2 чэрвеня напалохала ўсю Беларусь. Цяпер Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што магло стаць прычынаю харчовага атручэньня.
Аляксандар Лукашэнка назваў «чужымі» лекараў, што выехалі зь Беларусі за мяжу. Пра гэта ён заявіў на адкрыцьці шпіталя ў Горадні 5 чэрвеня. А тыя, хто наважыцца вярнуцца, ня змогуць разьлічваць на працу па сваёй кваліфікацыі, папярэдзіў Лукашэнка.
19 траўня ў Віцебскім абласным шпіталі прайшоў навучальны сэмінар «Асаблівасьці лячэньня пацыентаў з агнястрэльнай траўмай» з удзелам спэцыялістаў Рэспубліканскага цэнтра па лячэньні агнястрэльных раненьняў на базе Галоўнага ваеннага клінічнага мэдцэнтру Ўзброеных Сіл Беларусі.
У красавіку пацьверджаны выпадак захворваньня на шаленства ў жыхаркі Магілёўскай вобласьці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
На борце круізнага карабля MV Hondius у сярэдзіне красавіка адбыўся сполах захворваньняў на сьмяротна небясьпечны хантавірус, які паходзіць з горнага рэгіёну Андаў у Паўднёвай Амэрыцы.
Круізны лайнэр MV Hondius, на якім людзі захварэлі ад сьмяротна небясьпечнага хантавірусу, прыбыў на гішпанскую выспу Тэнэрыфэ. Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) і ўлады Гішпаніі заявілі, што ні ў кога на борце судна цяпер не назіраецца сымптомаў вірусу.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) паведаміла ў чацьвер, што сярод людзей, зьвязаных з круізным лайнэрам MV Hondius, выяўлена пяць пацьверджаных выпадкаў заражэньня сьмяротна небясьпечным хантавірусам. Мэдычныя ўлады ў некалькіх краінах імкнуцца выявіць заражаных і стрымаць успышку інфэкцыі.
Запуск праграмы плянуецца на 2027 год.
Што ня так з выклікамі лекараў дадому? Пагаварылі з дактарамі і пацыентамі
«Расспажыўнагляд» праводзіць расьсьледаваньне выпадку падазрэньня на воспу малпаў у Маскоўскай вобласьці.
Вірус папілёмы чалавека бязь мітаў: каму і навошта вакцынавацца і якія вакцыны даступныя ў Беларусі.
Пра станоўчыя вынікі змаганьня з сухотамі ў дзяцей расказалі на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Шырокі розгалас у Беларусі выклікала сьмерць парадзіхі і немаўляці ў шпіталі ў Койданаве (Дзяржынску). Міністэрства здароўя стварыла спэцыяльную камісію для высьвятленьня абставінаў сьмерці. Адным з прэпаратаў, які ўвялі жанчыне, быў антыбіётык цэфтрыаксон, які мог выклікаць анафіляктычны шок.
У краіне сёлета правядуць экспэрымэнт.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі аб росьце на 18% цягам апошняга тыдня выпадкаў захворваньняў на грып і вострыя рэсьпіраторныя інфэкцыі.
Супрацоўніца аддзелу эканомікі сфэры паслуг Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Мілашэвіч заявіла, што за апошнія пяць гадоў павялічыўся экспарт мэдычных паслуг у памежных рэгіёнах Беларусі.
Паводле дзяржаўнай праграмы «Здароўе нацыі», на сыстэму аховы здароўя прадугледжаны агульны бюджэт — прыкладна 98 мільярдаў беларускіх рублёў на пяцігодку.
Дзяржаўную праграму дзяржаўнай праграмай «Здароўе нацыі» у «ПіКу Свабоды» пракамэнтавала кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня РПНЦ дзіцячай анкалёгіі Надзея Пятроўская, якая ў 2021 годзе была вымушаная зьехаць зь Беларусі, і якая цяпер працуе анколягам у праскім шпіталі Motol.
Што зьменіцца для пацыентаў і мэдыкаў у адпаведнасьці зь дзяржаўнай праграмай «Здароўе нацыі»? Што акрамя абмежаваньня абортаў прадугледжвае новы Кодэкс аб ахове здароўя? 98 мільярдаў рублёў на мэдыцыну на пяць гадоў — гэта шмат ці мала?
Чаго насамрэч дасягнуць улады, забараніўшы рабіць аборты ў прыватных клінках? У выніковым «ПіКу Свабоды» пагаворылі пра гэта з фэмактывісткай Настай Базар, якую праваабарончая супольнасьць Беларусі ў 2024 годзе прызнала «праваабаронцай году».
Чым стане Рада міру для Беларусі і Лукашэнкі? Чым быў адметны беларускі ўдзел у форуме ў Давосе? Чаго насамрэч дасягнуць улады, забараніўшы рабіць аборты ў прыватных клінках? Пра што расказала Свабодзе мігрантка з Гвінэі, якую дэпартавалі зь Беларусі, забраўшы дачку ў дзіцячы дом?
На даручэньне Міністэрства аховы здароўя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі правялі трэніроўкі па выдачы галіновага рэзэрву лекавых сродкаў і мэдычных вырабаў.
Чатыры былыя палітвязьні, якія цяпер аднаўляюцца пасьля доўгага зьняволеньня, распавялі праваабаронцам «Вясны» пра ўмовы ўтрыманьня, якія паўплывалі на псыхалягічны і фізычны стан, пра хваробы, што зьявіліся або ўзмацніліся за кратамі, а таксама пра выпрабаваньні, зь якімі сутыкнуліся ўжо на волі.
Размаўляем зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс (Евай Вежнавец) пра цуды на Каляды, пра тое, што баліць, пра што ня варта пытацца і як анкалягічны дыягназ уплывае на жыцьцё і творчасьць.
Пры гэтым ва ўстанове спадзяюцца, што ліцэнзію атрымаецца аднавіць.
У пачатку сьнежня зь беларускіх аптэк зьнік літый, пішуць «Белыя халаты». Пры гэтым прэпарат фармальна зарэгістраваны, ліцэнзія ў сіле, дактары працягваюць яго прызначаць.
У Беларусі інфармацыя аб групе крыві зараз будзе ўносіцца ў пашпарты і віды на жыхарства. Такую пастанову зацьвердзіла Міністэрства аховы здароўя.
Да таго беларускі палітык і навуковец быў у рэанімацыі і перанёс складаную апэрацыю.
У Беларусі працягваецца вакцынацыя ад ВПЧ (вірусу папілёмы чалавека), першы этап вакцынацыі ўжо прайшлі 34 тысячы дзяўчатак.
Падрабязнасьці расказалі ў Міністэрстве здароўя.
Ці Лукашэнка адмяняе «бясплатную мэдыцыну»? Гэтыя ў выніковым «ПіКу Свабоды» абмеркавалі з палітыкам Аляксандрам Фрыдманам і эканамісткай Алісай Рыжычэнка.
У Беларусі часьцей рэгіструюць захворваньні на адзёр.
Беларуска Дана (імя зьменена) правяла амаль месяц у закрытым аддзяленьні адной з абласных псыхіятрычных лякарняў краіны. У размове з праваабаронцамі «Вясны» Дана распавяла пра тое, як апынулася ў стацыянары і што там пабачыла: зьбіцьцё і прымусовую працу, поўную ізаляцыю ад зьнешняга сьвету.
Загрузіць яшчэ