Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выпрабуюць электронныя бальнічныя па цяжарнасьці і родах

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У краіне сёлета правядуць экспэрымэнт.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі абвясьціла пра запуск экспэрымэнту супольна з сыстэмай аховы здароўя па ўкараненьні электронных бальнічных.

На першым этапе экспэрымэнт будзе тычыцца толькі бальнічных лістоў па цяжарнасьці і родах.

«У залежнасьці ад вынікаў гэтага экспэрымэнту мы прымем рашэньне аб далейшай рэалізацыі гэтай практыкі на ўзроўні ўсёй краіны», — паведаміў міністар працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч у час выніковай калегіі.

Таксама Лабовіч дадаў, што ягонае ведамства вядзе працу з 18 рэсурсаў.

У пэрспэктыве афармленьне дапамог, пэнсій і выплатаў па часовай непрацаздольнасьці стане прасьцей і хутчэй: частка зьвестак ужо будзе захоўвацца, а колькасьць даведак скароціцца.

У міністэрстве зазначаюць, што лічбавізацыя такіх працэсаў павінна павысіць зручнасьць для будучых мамаў і маладых сем’яў, а таксама зьнізіць адміністрацыйную нагрузку на ўстановы сацыяльнай сфэры. Аднак магчымасьці разьвіцьця такога віду афармленьня і захаваньня дакумэнтацыі стануць вядомыя толькі пасьля праведзенага экспэрымэнту.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG