Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя: трэніроўкі па выдачы рэзэрву лекаў і мэдычных вырабаў прайшлі па ўсёй Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На даручэньне Міністэрства аховы здароўя ва ўсіх рэгіёнах Беларусі правялі трэніроўкі па выдачы галіновага рэзэрву лекавых сродкаў і мэдычных вырабаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, такія трэніроўкі неабходныя для «апэратыўнага рэагаваньня галіновай падсыстэмы дзяржаўнай сыстэмы па надзвычайных сытуацыях (ДСНС) на надзвычайныя сытуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару».

У выніку «быў адпрацаваны дакладны парадак узаемадзеяньня па выдачы лекавых прэпаратаў з галіновага рэзэрву»: прыём і апрацоўка заяўкі ад установы аховы здароўя, камплектацыя неабходных лекавых сродкаў на аптэчным складзе, арганізацыя іх адгрузкі і транспартаваньня.

Сьцьвярджаецца, што вучэньні «дазволілі праверыць зладжанасьць працы ўсіх зьвёнаў, мінімізаваць час рэагаваньня і гарантаваць своечасовае забесьпячэньне насельніцтва жыцьцёва важнымі мэдыкамэнтамі ў любой сытуацыі».

Раней пра такія трэніроўкі Мінздароўя не паведамляла.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG