Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі распрацоўваюць онлайн-плятформу для запісу да лекараў

Чарга ў менскай лякарні, архіўнае фота
Чарга ў менскай лякарні, архіўнае фота

Запуск праграмы плянуецца на 2027 год.

Беларусы змогуць запісвацца да лекараў праз адзіны дадатак Міністэрства аховы здароўя, піша БелТА. Запуск лічбавай плятформы адбудзецца дзеля ўзаемадзеі лекараў і пацыентаў. Плятформа аб’яднае ключавыя мэдыцынскія службы.

Пра распрацоўку адзінай мабільнай праграмы расказаў загадчык сэктара праграмна-інфармацыйнага забесьпячэньня Міністэрства аховы здароўя Беларусі Віктар Сідарэнка.

Паводле яго слоў, праз плятформу грамадзяне змогуць запісвацца на прыём, праглядаць накіраваньні на шпіталізацыю, заказваць выпіскі з дакумэнтаў.

Таксама ў праграме будзе адлюстроўвацца электронны бальнічны ліст. Мэханізм яго афармленьня зьменіцца: зьвесткі аб хваробе і акрыяньні будуць ісьці наўпрост у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а пацыент зможа бачыць гэтую інфармацыю ў праграме.

Плянуецца, што праграма стане даступнай для запампаваньня ў 2027 годзе.

Фінальная назва пакуль не зацьверджаная, а працоўная «Маё здароўе».


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG