Былы кіраўнік выведкі Нямеччыны Аўгусьцін Ханін сьцьвярджае, што дзяліцца з Аўстрыяй сакрэтамі NATO небясьпечна. Прычына — рост занепакоенасьці заходніх выведак з нагоды шчыльных сувязяў паміж высокапастаўленымі аўстрыйскімі міністрамі і Расеяй.
Урачыстая падзея адбылася 23 жніўня — у агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.
Ахвярамі расейскіх авіяўдараў ў Сырыі за тры гады сталі як найменей 8 тысяч чалавек і прынамсі 10 тысяч чальцоў узброеных груповак. Пра гэта заявіў Сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека, на які спасылаецца BBC.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа і міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў абмеркавалі становішча ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які адбывае пакараньне ў калёніі на Крайняй Поўначы.
ЗША і Кітай увялі дадатковае мыта на тавары адзін аднаго на суму 16 мільярдаў даляраў, якія сталі новым вітком эскаляцыі ў двухбаковых гандлёвых стасунках.
Расейскія ўлады дазволяць сьледчым з Польшчы агледзець абломкі самалёта прэзыдэнта Леха Качыньскага, які разьбіўся пад Смаленскам. Пра гэта сёньня заявіла журналістам афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Расеі Сьвятлана Пятрэнка.
Рэдактараў усіх тэлеканалаў у складзе Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Узбэкістану ў жніўні 2018 году папярэдзілі, каб імя нябожчыка прэзыдэнта Іслама Карымава з гэтага часу наогул не павінна згадвацца ў эфіры.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональд Трамп накіраваў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку і ўкраінцам віншаваньне з нагоды Дня Незалежнасьці — пра гэта паведаміў Парашэнка.
«Шкадую, што спарадзіў завышаныя чаканьні». Адразу пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2014 годзе ён паабяцаў за «гадзіны» завяршыць антытэрарыстычную апэрацыю на Данбасе.
Парлямэнт Чэхіі прызнаў уварваньнем і акупацыяй увод у Чэхаславаччыну войскаў СССР і краін Варшаўскі дамовы ў 1968 годзе. Мэта рэзалюцыі — прадухіліць выкрыўленьне гісторыі.
Паўночнаатлянтычны альянс у сераду зьняпраўдзіў словы расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб тым, што кантынгент NATO ва Ўсходняй Эўропе ўяўляе пагрозу для Расеі, заявіўшы, што ён несупастаўны з расейскімі сіламі.
«Для Літвы, Латвіі і Эстоніі гэта мела вынікам 50 гадоў савецкай акупацыі. Мы вельмі добра ўсьведамляем, што Молатаў сёньня абсалютна жывы і шукае свайго Рыбэнтропа», — заявіў Лінас Лінкявічус.
«Але, тым ня менш, гэтыя праблемы бяз нас ніхто ня вырашыць. І некаторыя праблемы і ня нашыя даводзіцца вырашаць». Што за праблемы, ані Пуцін, ані Лукашэнка публічна не казалі.
Швайцарыя застаецца адным з самых папулярных кірункаў у заможных грамадзян Расеі, куды яны выводзяць сродкі.
За ліпень Расея закупіла больш за 26 тон золата.
Былы кіраўнік перадвыбарчага штабу Дональда Трампа паліттэхноляг Пол Манафорт, якога цяпер судзяць у ЗША за ўтойваньне інфармацыі аб афшорных рахунках, банкаўскае махлярства і нявыплату падаткаў, доўгі час працаваў з перакладчыкам Канстанцінам Кілімнікам, ураджэнцам гораду Крывы Рог у Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны.
Экс-юрыст Дональда Трампа Майкл Коэн валодае інфармацыяй аб кампутарных узломах і змове супраць амэрыканскай дэмакратыі, заявіў адвакат Коэна Лэні Дэвіс.
Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе дамовілася аб бестэрміновым спыненьні агню з 29 жніўня.
Маці ўкраінскага палітвязьня Алега Сянцова здолела пагутарыць з сынам.
22 жніўня дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім атрымала пісьмовы адказ ад міністра фінансаў Уладзімера Амарына на свой запыт адносна беларусізацыі заканатворчасьці, адукацыйнай і мэдыйнай сфэраў.
Нягледзячы на рэзкія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі на адрас Расеі, Менск застаецца саюзьнікам Масквы, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў.
«Кагосьці даводзіць да шаленства, калі тое, што мусіла даўно памерці, чамусьці дагэтуль жыве».
Латвія і Эстонія могуць спагнаць з Расеі шкоду за савецкую акупацыю. Пра гэта заявілі міністры юстыцыі дзьвюх краін.
Суд у Пецярбургу 21 жніўня прыступіў да разгляду крымінальнай справы ў дачыненьні да грамадзянскага актывіста і блогера, інваліда 2-й групы Эдуарда Нікіціна. Яго вінавацяць у экстрэмізьме за публікацыю анэкдоту ў сацсетцы «Вконтакте».
Паводле яго, палестынцы «атрымаюць нешта вельмі добрае» ў абмен на гэты крок. «Таму што цяпер іх чарга», — сказаў Трамп, ня даўшы больш канкрэтных тлумачэньняў.
Дэталі сустрэчы не ўдакдалняюцца: кіраўнікі дзяржавы «падрабязна абмяркуюць шырокі спэктар пытаньняў» і «сусьветную павестку дня».
Акаўнты з Facebook, Twitter і Instagram былі выдаленыя, бо яны ўдзельнічаюць у каардынацыі «неаўтэнтычных паводзінаў», у тым ліку пашырэньня аблудных палітычных матэрыялаў.
Армэнія, якая разам зь Беларусьсю ў АДКБ, выказвала расчараваньне тым, што беларускія ракетныя комплексы «Палянэз» паступілі на ўзбраеньне Азэрбайджану, які не ў АДКБ.
Злучаныя Штаты паўтараюць заклік да расейскіх уладаў неадкладна вызваліць яго і іншых украінскіх палітвязняў. «Мы занепакоеныя тым, што яшчэ адна невінаватая асоба можа памерці ў расейскай турме».
Рашэньне прысяжных называюць важнай перамогай у расьсьледаваньні спэцпракурора Робэрта Мюлера.
Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла, як, на яго думку, амэрыканскія санкцыі паўплывалі на расейскіх алігархаў. Даклад з высновамі ведамства апублікаваны на яго сайце. Пра яго зьмест распавяла Бі-Бі-Сі.
У Маскве Цьвярскі суд сёньня адхіліў апэляцыйную скаргу мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода на рашэньне міравога судзьдзі пра штраф памерам 100 тысяч рублёў (3 тысячы беларускіх рублёў у эквіваленце) паводле пазову Міністэрства юстыцыі Расеі.
З ініцыятывы рады гарадзкога раёну Прага-6, дзе разьмешчаны помнік Коневу, побач зь ім усталяваныя таблічкі на чэскай, расейскай і ангельскай мовах, мэта якіх — растлумачыць гістарычны кантэкст, зьвязаны з асобай маршала.
Расейскі бок і ў прыватнасьці расейская амбудсмэнка Тацяна Маскалькова адмовіліся абмеркаваць прапанову Кіева абмяняць 36 зьняволеных ва Ўкраіне расейцаў на ўкраінскіх палітвязьняў, заявіла віцэ-сьпікерка Вярхоўнай Рады, прадстаўніца Ўкраіны на менскіх перамовах Ірына Герашчанка.
Украінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі на 20 гадоў і які галадае ў калёніі на знак пратэсту соты дзень запар, пачнуць карміць сілком у тым выпадку, калі адмова ад ежы будзе пагражаць яго жыцьцю.
Падазраваны ў арганізацыі замаху на журналіста Аркадзя Бабчанкі Барыс Герман пайшоў на ўгоду са сьледзтвам, аднак гэтае пагадненьне яшчэ не зацьверджанае, паведаміў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка 21 жніўня ў Кіеве.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў занепакоенасьць, што любыя заявы пад прысягай, якія ён можа даць спэцыяльнаму пракурору Робэрту Мюлеру, можна будзе выкарыстоўваць для абвінавачваньняў у прадстаўленьні заведама непраўдзівых зьвестак.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб дэпартацыі Якава (Якуба) Палія, этнічнага ўкраінца, які пасьля захопу Польшчы Нямеччынай працаваў ахоўнікам у канцлягеры Трэблінка.
Подпісы пад дакумэнтам паставілі міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і яго калега з ЦАР Мары Наэль Каяра.
Авіяцыя, напрыклад, Баўгарыі або Бэльгіі ня можа проста так у любы момант палятаць над Беларусьсю, каб пасачыць за вайсковай актыўнасьцю. Трэба папярэдзіць Службу бясьпекі Лукашэнкі і яшчэ 9 органаў.
За апошнія 10 год захворваньні дзяцей у школах Менску павялічыліся на траціну, і ў гэтым вялікую нэгатыўную ролю адыгрывае няправільнае харчаваньне.
Чаму ў беларускай дыпляматыі жанчыны маюць мізэрныя шанцы на найвышэйшыя пасады? Ці сапраўды «жанчыны горш прадаюць» на дыпляматычнай службе? Ці нешта мяняецца ў дыпляматычнай практыцы з гендэрнага пункту гледжаньня?
Дакумэнтальны праект пяці рэжысэраў зь пяці краін — нашчадкаў тых дзяржаваў, якія паўстагодзьдзя таму накіравалі танкі ў Чэхаславаччыну.
Група хакераў, зьвязаная з урадам Расеі, стварыла фальшывыя інтэрнэт-дамэны, якія дублявалі амэрыканскія кансэрватыўныя арганізацыі, а таксама яшчэ тры адрасы, якія мелі выглядаць як сайт Сэнату ЗША.
У чым палягаюць урокі маскоўскага путчу 91-га году? Чаму ў постсавецкіх краінах пасьля пачатку 90-х адбылося вяртаньне да аўтарытарызму? Як трэба праводзіць рэформы — хутка і рэзка альбо асьцярожна, улічваючы грамадзкія настроі?
У адным з эпізодаў адзін зь меркаваных агентаў атрымаў ад другога 2000 даляраў за фатаграфаваньне ўдзельнікаў акцыі MEK у Нью-Ёрку.
Новы міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі ў сваім першым вялікім звароце будзе заахвочваць Эўрапейскі Зьвяз нарасьціць санкцыі супраць Расеі, бо блёк павінен стаяць «плячо ў плячо» са Злучанымі Штатамі.
Трамп заявіў, што гатовы разгледзець пытаньне аб скасаваньні санкцыяў у абмен на саступкі па Сірыі і Ўкраіне, якія будуць адказваць інтарэсам ЗША.
У калёніі ў паўночным расейскім горадзе Лабытнангі праводзяць мэдычныя працэдуры, каб не дапусьціць сьмерці вязьня, але штодня расьце рызыка новага крызісу ў стане здароўя Сянцова.
Чэскія кінэматаграфісты абвясьцілі 21 жніўня днём пачатку «ланцуговай» галадоўкі ў падтрымку ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які адбывае 20-гадовы тэрмін у расейскай турме.
Загрузіць яшчэ