Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сянцоў галадае 100 дзён. Ва Ўкраіне і сьвеце пройдуць акцыі з патрабаваньнем вызваліць рэжысэра


Фота Алега Сянцова, аупблікаванае 9 жніўня 2018 году

21 жніўня спаўняецца 100 дзён, як зьняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновае галадаваньне, патрабуючы ад Масквы вызваліць усіх украінскіх палітычных вязьняў.

Нягледзячы на шматразовыя заклікі лекараў прыпыніць галадаваньне, Алег Сянцоў працягвае пратэст. У калёніі ў паўночным расейскім горадзе Лабытнангі праводзяць мэдычныя працэдуры, каб не дапусьціць сьмерці вязьня, але штодня расьце рызыка новага крызісу ў стане здароўя Сянцова.

14 жніўня Сянцоў расказаў расейскай праваабаронцы Зоі Сьветавай, якая езьдзіла да яго ў калёнію, што ягоны стан «перадкрытычны».

Акцыя ў Кіеве, 1 ліпеня
Акцыя ў Кіеве, 1 ліпеня

Актывісты ва Ўкраіне і дзясятках краінаў сьвету абвясьцілі пра акцыі салідарнасьці ў соты дзень галадаваньня Сянцова. Украінскі ПЭН супольна з Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў правядзе акцыю ля амбасады Расеі ў Кіеве.

Акрамя Ўкраіны, акцыі «Салідарнасьць з Алегам Сянцовым» адначасова пройдуць у Вялікай Брытаніі, Кеніі, Швэцыі, Даніі і ЗША. Чэскія кінэматаграфісты абвясьцілі 21 жніўня пачаткам «ланцуговага» галадаваньня ў падтрымку Сянцова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG