Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Сянцоў назваў свой стан «перадкрытычным»


Алег Сянцоў, жнівень 2015
Алег Сянцоў, жнівень 2015

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які ўжо 93-ці дзень трымае галадоўку ў расейскай калёніі, ацэньвае свой стан як «перадкрытычны». Пра гэта Радыё Свабода распавяла праваабаронца Зоя Сьветава, якая наведала асуджанага ў калёніі гораду Лабытнангі.

Пры гэтым яна адзначыла, што Сянцоў цалкам давярае лекарам мэдчасткі калёніі і не жадае пераводу ў іншы шпіталь. Сам лекар, зь якім Сьветава таксама сустракалася падчас наведваньня калёніі, падкрэсьліў неабходнасьць спыненьня галадоўкі, пацьвердзіўшы, што ў любы момант можа спыніцца праца ўнутраных органаў. У выпадку чарговага, ужо чацьвёртага крызыснага стану Сянцова, яго вывезуць у рэанімацыю ў звычайную клініку.

Гутарка Сьветавай зь Сянцовым працягвалася дзьве гадзіны. Сустрэча была ініцыяваная Радай па правах чалавека пры прэзыдэнце РФ па ўзгадненьні з Фэдэральнай службай выкананьня пакараньняў. Сьветава ў ёй удзельнічала як праваабаронца, а не журналіст.

«Мы гаварылі пра ўсё, гэта была размова, а не інтэрвію. Ён больш слухаў, чым гаварыў. Вельмі ўзрадаваўся наведваньню. Выглядае так сама, як на апошняй яго фатаграфіі, толькі там ён не ўсьміхаўся, а калі мы ўбачыліся, быў з усьмешкай, — распавяла Сьветава. — Ён ня мае намеру спыняць галадоўку. Ён верыць у сваю высакародную мэту, зрабіў усё, што мог, і цяпер разьлічвае на палітычнае рашэньне. Ён ня бачыць для сябе іншага выйсьця, як працягваць галадоўку».

Сянцову сёньня перадалі ўсе лісты, якія ён не атрымліваў раней некалькі тыдняў. Таксама ён інфармаваны ад свайго адваката Дзьмітрыя Дзінзе пра акцыі падтрымкі, якія праходзяць цяпер ва ўсім сьвеце, сказала Свабодзе Зоя Сьветава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG