Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія і Эстонія могуць спагнаць з Расеі шкоду за савецкую акупацыю


Музэй акупацыі Латвіі, Рыга
Музэй акупацыі Латвіі, Рыга

Латвія і Эстонія могуць спагнаць з Расеі шкоду за савецкую акупацыю. Пра гэта заявілі міністры юстыцыі дзьвюх краін. Супольная заява Дзінтарса Разначса і Урмаса Рэйнсалу апублікаваная на сайце эстонскага Міністэрства юстыцыі.

У заяве гаворыцца пра неабходнасьць захаваць памяць аб ахвярах і наступствах савецкага рэжыму. Палітыкі абмеркавалі плян магчымых дзеяньняў, у тым ліку на ўзроўні ААН. Акупацыяй улады дзьвюх краін называюць знаходжаньне былых прыбалтыйскіх рэспублік у складзе СССР у 1940–1990 гадах.

У сьнежні 2015 году міністры юстыцыі Латвіі, Літвы і Эстоніі падпісалі дэклярацыю, у якой паабяцалі аб’яднаць намаганьні і выставіць патрабаваньні аб кампэнсацыі шкоды за акупацыю. Аднак эстонскі МЗС тады заявіў, што Талін не зьбіраецца патрабаваць кампэнсацыі ад Масквы. У сваю чаргу ў Латвіі шкоду ацанілі на 185 мільярдаў эўраў.

Масква афіцыйна такія прэтэнзіі адхіляе. У расейскім МЗС ня раз заяўлялі, што гэткія патрабаваньні ігнаруюць палітычныя, гістарычныя і прававыя рэаліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG