Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пол Манафорт прызнаны вінаватым па васьмі пунктах абвінавачаньня


Пол Манафорт у судзе на малюнку судовага мастака
Пол Манафорт у судзе на малюнку судовага мастака

Рашэньне прысяжных называюць важнай перамогай у расьсьледаваньні спэцпракурора Робэрта Мюлера.

Члены журы прысяжных у судзе Александрыі (штат Вірджынія) прызналі былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа Пола Манафорта вінаватым па 8 з 18 пунктаў абвінавачаньня, уключаючы пяць пунктаў, зьвязаных з падатковымі махінацыямі, два — з парушэньнем банкаўскага заканадаўства і адзін — з хаваньнем рахункаў у замежных банках. Манафорта абвінавачваюць у падаваньні падатковым органам непраўдзівых зьвестак аб даходах і ў хаванні інфармацыі аб афшорных рахунках.

Па кожным з васьмі пунктаў абвінавачаньня 69-гадоваму Манафорту пагражае працяглы турэмны тэрмін. Галоўнае пытаньне шмат для каго — ці пойдзе прэзыдэнт Трамп на тое, каб памілаваць свайго былога памочніка або зьмякчыць ягоны прысуд. Такі крок можа мець для кіраўніка Белага дому сур’ёзныя палітычныя наступствы. Без умяшаньня Трампа адзінай надзеяй на зьмякчэньне вэрдыкту для Манафорта застаецца супрацоўніцтва з камандай спэцпрокурора Мюлера.

Справа Манафорта стала першай у расьсьледаваньні Робэрта Мюлера, якая была перададзеная ў суд. Спэцпракурор, які расьсьледуе расейскае ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе, высунуў абвінавачаньні супраць 32 чалавек і дамогся 5 прызнальных заяваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG