Амаль 50 працэнтаў расейцаў нічога ня ведаюць пра ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, які паклаў канец рэформам «Праскай вясны».
Гаворка ідзе пра гарантыі, што міжнародная авіязносіны не праходзяць над тэрыторыямі паўночнакарэйскіх ракетных палігонаў. Пра гэта паведаміла штаб кватэра ICAO ў Манрэалі (Канада).
Расея — толькі адна з чатырох дзяржаваў, якія патэнцыйна здольныя ўмяшацца ў прамежкавыя выбары ў ЗША ў 2018 годзе.
Міністар замежных справаў Ірану Мухамад Джавад Зарыф западозрыў ЗША ў стварэньні «групы дзеяньняў», якая, на яго думку, зоймецца скіданьнем кіраўніцтва краіны. Пра гэта кіраўнік ведамства напісаў у Twitter.
Прэзыдэнт Эгіпту Абд аль-Фатах ас-Сісі падпісаў закон аб барацьбе з злачыннасьцю ў кібэрпрасторы. Яго асноўная мэта — ахавальная: закон уводзіць пакараньні ня толькі за вядзеньне «падрыўных» інтэрнэт-сайтаў, але і за іх наведваньне.
Аляксандар Лукашэнка падчас прызначэньня новага ўраду ў суботу адрэагаваў на камэнтары ў мас-мэдыях і ў інтэрнэце пра прыманыя ім рашэньні.
Міністэрства абароны Ізраілю пацьвердзіла 19 жніўня, што пераход закрыты ў сувязі з сутыкненьнямі падчас дэманстрацыі палестынцаў на мяжы, што адбыліся ў пятніцу.
«Гэта істотнае парушэньне Канстытуцыі, якое прыводзіць да таго, што нельга лічыць законным прызначэньне прэм’ер-міністра», — мяркуе былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель анансавала абмеркаваньне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным канфліктаў ва Ўкраіне і Сырыі, а таксама сытуацыі ў Іране і праекту газаправоду «Паўночны паток 2».
Міністэрства ўнутраных спраў Сэрбіі закрыла лягер для падлеткаў і моладзі, у якім выкладчыкамі і інструктарамі былі сэрбскія і расейскія вэтэраны войнаў.
«Прызначэньне Сяргея Румаса кіраўніком ураду я ўспрымаю хутчэй станоўча, і нават са стрыманым аптымізмам», — напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
«Сродкаў на пракорм гіганцкіх стратных прамысловых пражэктаў больш няма. Рынкавы блёк ураду ўзмацніўся». Так пра прызначэньне Румаса прэм’ерам і канец эпохі Сямашкі напісаў у Фэйсбуку сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін у суботу наведаў вясельле міністаркі замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль. Самалёт Пуціна прызямліўся ў горадзе Грац, адкуль картэж прэзыдэнта Расеі адправіўся ў загарадны рэстаран, дзе праходзіла ўрачыстасьць. Пуцін уручыў нявесьце букет кветак.
Чаму Лукашэнка памяняў урад? У якой ступені мінулае і прафэсійная біяграфія Румаса вызначыць яго дзеяньні на пасадзе прэмʼера? Хто такія новыя людзі, якія прыйшлі ва ўрад разам з Румасам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Малаверагодна, што ў аснове зьмены кіраўніцтва ўраду Беларусі ляжаць эканамічныя чыньнікі.
«Румас прыйдзе, парадак навядзе»?
Новы прэм’ер Сяргей Румас — адносна вядомы дзяяч, ён быў віцэ-прэм’ерам. А вось ягоныя намесьнікі менш вядомыя ў беларускай публічнай прасторы. Самае важнае, што трэба ведаць пра новых віцэ-прэм’ераў Беларусі.
Да новага прызначэньня Свабода распытала людзей на вуліцах Менска, ці ці памятаюць дзейных міністраў ураду Беларусі і ці могуць назваць прэм’ер-міністра краіны.
18 жніўня ён узначаліў беларускі ўрад, замяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Кабякова.
Андрэя Кабякова замяніў Сяргей Румас, які раней узначальваў Банк разьвіцьця.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які дзевяноста шосты дзень галадае ў расейскай калёніі, «больш ня верыць» у тое, што вызваленьне набліжаецца, заявіла ў камэнтары агенцтву AFP стрыечная сястра Сянцова Натальля Каплан.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — незалежны сацыёляг Сяргей Нікалюк. Ён лічыць, што 60 працэнтаў беларусаў — гэта архаічная большасьць, якая ўспрымае дзяржаву як сям’ю, якой павінен кіраваць «бацька», заяўляе, што Лукашэнка разумее, што любыя спробы рэформаў прывядуць яго да тых жа вынікаў, што і Гарбачова, і тлумачыць, у чым гістарычны шанец для Беларусі
Дванаццаць былых высокапастаўленых амэрыканскіх выведнікаў, у тым ліку шэсьць экс-дырэктараў ЦРУ, падпісалі ліст пратэсту супраць рашэньня Дональда Трампа, які пазбавіў былога кіраўніка ЦРУ Джона Брэнана допуску да дзяржаўнай таямніцы.
Ці было прычынай разносу тое, што чыноўнікі ня выканалі ўказаньняў кіраўніка дзяржавы? Чым вызначаецца моц палітычнага лідэра? Ці быў разнос у Воршы своеасаблівым адказам на выклік з боку Расеі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць: расейскі філёзаф Максім Гаруноў, намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец і Кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Паводле суду, сярод правапарушэньняў Саляніка — разьмяшчэньне ў Facebook фатаздымка зь ім і калегам па АГП Лаўрэнцьевым у «паласатым адзеньні».
У Менск прыбыла новая павераная ў справах ЗША Джэніфэр Мур, паведамілі БелаПАН у амбасадзе ЗША. Яна зьмяніла на гэтай пасадзе Робэрта Райлі, які працаваў у Беларусі са жніўня 2016 году.
На фота з нарады па перастаноўках ва ўрадзе няма кіраўніка ўраду. Затое ёсьць чалавек, які ўжо быў на такой пасадзе.
Пра што сьведчыць гастрольная пастаноўка спэктакля аднаго актора ў Воршы пад назвай «Цар добры, баяры дрэнныя»?
«Людзі павінны адчуваць, што там пачалася, вобразна кажучы, рэвалюцыя», — казаў Лукашэнка. Новых міністраў падкажа кіраўнік МЗС Макей, праверыць старшыня КДБ Вакульчык, а прэм’ера Кабякова на абмеркаваньне не запрасілі.
Паводле Лукашэнкі, «адсоткаў на 90 гэта пазытыўныя водгукі» — праз гэта ён робіць выснову, што «людзі, падтрымліваючы прэзыдэнта ў ягоных дзеяньнях».
«Для дэспатаў усяго сьвету, ад Анкары да Масквы, гэта служыць сыгналам, што з журналістамі можна абыходзіцца як з унутрыпалітычным ворагам».
Упраўленьне справамі прэзыдэнта РФ выбрала кампанію, якой будзе даручана правесьці рамонт і аднаўленчыя работы залатога пакрыцьця Нацыянальнага Капітолія ў кубінскай Гаване.
Міністар інфраструктуры Ўкраіны Ўладзімір Амелян анансаваў увядзеньне новых транспартных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі. Яны будуць тычыцца ня толькі спыненьня чыгуначных пасажырскіх перавозак.
Больш за 330 амэрыканскіх газэтаў выйшлі 16 жніўня з рэдакцыйнымі артыкуламі ў абарону свабоды прэсы. Сёньня ж прэзыдэнт ЗША адказаў сваім крытыкам
Стрыечная сястра асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова Натальля Каплан заявіла, што ён ня будзе прасіць аб памілаваньні. Вызваліць рэжысэра можна толькі калі «выматаць» Уладзіміра Пуціна, упэўненая Каплан.
Галоўная рэдактарка парталу Tut.by Марына Золатава 16 жніўня зрабіла заяву з нагоды асьвятленьня «справы БелТА» у прэс-рэлізах Сьледчага камітэту і дзяржаўных СМІ, у якой зьвярнула ўвагу на парушэньне правоў супрацоўнікаў выданьня.
Пра тое, як аўтарытарныя лідэры ўскладаюць адказнасьць за свае правалы на апазыцыю ці замежжа, піша палітычны аналітык Радыё Свабода Фруд Безган
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў «за значны асабісты ўнёсак ва ўмацаваньне дружалюбных адносінаў і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Чачэнскай Рэспублікай».
Украінскі бок гатовы памілаваць 11 грамадзян Расеі, асуджаных ва Ўкраіне, што зьвярнуліся да прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна з просьбай вярнуць іх на тэрыторыю Расеі ў абмен на ўкраінскіх палітвязьняў.
За невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну і неналежнае выкананьне службовых абавязкаў да адказнасьці прыцягнутыя шэраг службовых асобаў.
У Беларусі злачынствы, кваліфікаваныя паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу, у асноўным зьвязаныя зь незаконным доступам да старонак у сацыяльных сетках, паведаміў начальнік упраўленьня па раскрыцьці злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій МУС Вадзім Усьціновіч.
Украінскія пракуроры папрасілі раённы суд Кіеву прысудзіць экс-прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу 15 гадоў турмы паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя чарговым разносам, які Аляксандар Лукашэнка зрабіў сваім чыноўнікам.
Больш за 330 амэрыканскіх газэтаў выйшлі 16 жніўня з рэдакцыйнымі артыкуламі ў абарону свабоды прэсы — у адказ на абвінавачаньні прэзыдэнта Дональда Трампа ў тым, што прэса дае «фальшывыя навіны».
Вінаватымі ў акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 былі ўкраінцы, а ўся акцыя мела антырасейскі характар — з такой сэнсацыйнай заявай выступіў днямі кіраўнік Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравы Войцех Філіп.
І калі «звольненыя» на словах міністры пакуль выконваюць свае абавязкі, новым кіраўніком Аршанскага раёну прызначаны 49-гадовы Ігар Ісачэнка. Свабода сабрала асноўныя факты пра чыноўніка.
Тым часам у Беларусі тры з паловай месяцы няма міністра энэргетыкі, пасьля таго як у траўні быў звольнены з гэтай пасады Ўладзімер Патупчык. А «поўная службовая неадпаведнасьць» ня ёсьць абавязковай падставай для адстаўкі.
«Гаворка тут ідзе ўжо ня проста аб атрыманьні праглядаў ад чужога кантэнту, але і „вызваленьні“ рук для інтэрвію, расьсьледаваньняў і іншых смажаных фарматаў». Праз гэта «у многіх электронных рэдакцыяў адсутнічае апэратыўная журналістыка як такая».
Яшчэ 54 чалавекі былі асуджаныя на 5 год турмы за забойствы прынамсі 20 чалавек падчас акцыі пратэсту 2011 году, 22 апраўданыя.
Загрузіць яшчэ