Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады: Расея адмовілася абмяркоўваць абмен вязьнямі з Украінай


Ірына Герашчанка
Ірына Герашчанка

Расейскі бок і ў прыватнасьці расейская амбудсмэнка Тацяна Маскалькова адмовіліся абмеркаваць прапанову Кіева абмяняць 36 зьняволеных ва Ўкраіне расейцаў на ўкраінскіх палітвязьняў, заявіла віцэ-сьпікерка Вярхоўнай Рады, прадстаўніца Ўкраіны на менскіх перамовах Ірына Герашчанка.

Герашчанка сказала, што яна афіцыйна паведаміла прадстаўнікам РФ і АБСЭ, што 22 расейцы, якія адбываюць пакараньне або ўтрымліваюцца пад вартай ва Ўкраіне, папрасілі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб абмене.

«Мы, у адрозьненьне ад Расеі, гатовыя перадаць іх. У самыя кароткія тэрміны — але ў абмен на нашых. Гэтыя звароты ўжо накіраваныя па дыпляматычных каналах у МЗС Расеі, я, у сваю чаргу, прадублявала іх у гуманітарную падгрупу і Трохбаковую кантактную групу», — заявіла Герашчанка.

Таксама, распавядаючы пра два дні перамоваў у Менску, яна паведаміла, што нагадала прадстаўнікам АБСЭ і Расеі, што 21 жніўня спаўняецца 100 дзён галадоўкі ўкраінскага палітвязьня Алега Сянцова.

Герашчанка адзначыла, што да Сянцова і да іншых украінскіх палітвязьняў на акупаваных тэрыторыях і ў Расеі ня маюць доступу прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа і АБСЭ. Пры гэтым ва Ўкраіне прадстаўнікі Чырвонага крыжа маюць бесьперашкодны доступ у турмы.

Таксама, згодна з паведамленьнем Герашчанкі, украінскі бок настойвае на тым, каб каардынатар АБСЭ Тоні Фрыш, які плянуе наведаць акупаваныя тэрыторыі ў верасьні, наведаў украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў палоне ў баевікоў незаконных узброеных груповак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG