Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft заявіла пра спробу «расейскіх хакераў» паўплываць на выбары ў Кангрэс ЗША


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканская кампанія Microsoft заявіла, што зафіксавала спробы Расеі паўплываць на лістападаўскія выбары ў амэрыканскі Кангрэс, паведаміла Associated Press.

Паводле Microsoft, група хакераў, зьвязаная з урадам Расеі, стварыла фальшывыя інтэрнэт-дамэны, якія дублявалі амэрыканскія кансэрватыўныя арганізацыі Інстытут Гадсана і Міжнародны рэспубліканскі інстытут (IRI), а таксама яшчэ тры адрасы, якія мелі выглядаць як сайт Сэнату ЗША.

IRI кіруецца радаю, у якую поруч з шасьцю рэспубліканскімі сэнатарамі ўваходзіць знакаміты крытык Расеі, былы кандыдат у прэзыдэнты ЗША Міт Ромні.

Microsoft заявіла, што спробы ўмяшаньня рабіла «хакерская група Strontium, вядомая таксама як Fancy Bear або APT28». Як заявіў журналістам прэзыдэнт кампаніі Брэд Сьміт, «гэтая дзейнасьць пераважна факусуецца на падрыве дэмакратыі», хоць пакуль ніхто не спрабаваў увайсьці на фальшывыя сайты.

Microsoft з 2016 году неаднаразова судзілася за права выдаляць «фэйкавыя дамэны», створаныя згаданай групай. Кампанія атрымала дазвол выдаліць 84 сайты, у тым ліку пяць названых.

Кіраўнік кампаніі таксама паабяцаў, што Microsoft надасьць бясплатную кібэрабарону ўсім палітычным кандыдатам, кампаніям і палітычным арганізацыям, якія карыстаюцца яе прадуктамі.

Хакерскую групоўку Fancy Bear таксама зьвязваюць:

  • з атакамі на сэрвэры нямецкага Бундэстагу ў 2015 годзе;
  • з атакамі на сэрвэры Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2016 годзе і ўзломам пошты Гілары Клінтан;
  • з узломам буйных кампаніяў вайскова-прамысловага комплексу ЗША;
  • з сачэньнем за францускім прэзыдэнтам Эманюэлем Макронам.

Масква падтрымкі хакераў з Fancy Bear шматкроць выракалася, як і ўсякага ўмяшаньня ў замежныя выбары. Цяперашніх зьвестак расейскія прадстаўнікі пакуль ніяк не пракамэнтавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG