Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія хакеры напалі на дзьве нямецкія мэдыя-кампаніі


Нямецкія мэдыя-кампаніі ZDF і WDR падвергліся нападу расейскіх хакераў. IT-сеткі абедзьвюх кампаній у пачатку чэрвеня былі атакаваныя хакерскай групай Sandworm, паведаміла ў пятніцу, 27 ліпеня, агенцтва AFP, са спасылкай на вытрымкі зь яшчэ не апублікаванага матэрыялу, які мае выйсьці ў нямецкім часопісе Der Spiegel.

Кампанія ZDF пацьвердзіла факт хакерскай атакі. Нападу падвергліся некалькі яе кампутараў, пры гэтым выцеку дадзеных не адбылося. Кампанія WDR адмовілася ад камэнтароў, патлумачыўшы гэта прычынамі, зьвязанымі з тэхнікай бясьпекі.

Фэдэральная пракуратура Нямеччыны мае намер даручыць расьсьледаваньне ведамству па крымінальных справах фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія. Фэдэральнае ведамства па ахове канстытуцыі каля двух тыдняў таму назад паведаміла, што нямецкія мэдыя-кампаніі і арганізацыі, якія займаюцца дасьледаваньнямі ў сфэры хімічнай зброі, сталі мішэньню прафэсійнай кібэратакі, сьляды якой вядуць да расейскай хакерскай групы Sandworm.

Як паведамляе Der Spiegel, мішэньню расейскіх хакераў мусіла таксама стаць швайцарская лябараторыя ў горадзе Шпіц, якая ўдзельнічала ў аналізе рэчыва, з дапамогай якога ў сакавіку ў Вялікабрытаніі быў атручаны былы двайны агент Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG