Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія прызнала акупацыяй уварваньне войскаў СССР у 1968 годзе


Савецкія танкі ў Празе, 1968 г.
Савецкія танкі ў Празе, 1968 г.

Парлямэнт Чэхіі прызнаў уварваньнем і акупацыяй увод у Чэхаславаччыну войскаў СССР і краін Варшаўскі дамовы ў 1968 годзе. Мэта рэзалюцыі — прадухіліць выкрыўленьне гісторыі.

Ініцыятарам дакумэнту сталі хрысьціянскія дэмакраты. Яны заявілі, што рэзалюцыя стане «выразным пасланьнем грамадзкасьці, а таксама іншым краінам, у тым ліку Расеі».

21 жніўня 1968 году савецкія войскі перайшлі мяжу з Чэхаславаччынай. У апэрацыі таксама ўдзельнічалі вайскоўцы з Польшчы, Баўгарыі, Вугоршчыны і ГДР. Масква ўвяла войскі, каб здушыць лібэральныя рэформы чэхаславацкай кампартыі. Савецкі кантынгент заставаўся ў краіне да 1991 году. Гэтыя дваццаць гадоў у Чэхіі называюць пэрыядам акупацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG