Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выправіўся ў Сочы да Пуціна ў «цяжкі пэрыяд, калі расейцы паводзяць сябе па-барбарску»


Аляксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 22 жніўня накіраваўся зь візытам у Расею, у праграме — сустрэча з Уладзімірам Пуціным у Сочы, піша ягоная прэс-служба.

Дэталі сустрэчы не ўдакдалняюцца: кіраўнікі дзяржавы «падрабязна абмяркуюць шырокі спэктар пытаньняў» і «сусьветную павестку дня».

Уладзімір Пуцін пазваўАляксандра Лукашэнку ў Сочы 23 ліпеня — і гэта адбылося праз тыдзень пасьля іхнай апошняй сустрэчы.

Расейцы паводзяць сябе па-барбарску. Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх
Аляксандар Лукашэнка

З таго моманту мала што зьмянілася ў стасунках афіцыйных Менску і Масквы. Так, працягнуліся «малочныя войны» (яны цяпер і «шампіньёнавыя»). Лукашэнка абвінаваціў у пастаўках санкцыйных прадуктаў у Расею менавіта расейцаў — «зь цяжкімі пагонамі». Масква тым часам хоча прызначыць у Менск амбасадарам Міхаіла Бабіча, ад якога адмовіліся ў Кіеве. З расейскага боку кандыдатуру ўхваляюць, ды ці ўжо спыталі агрэману беларускага боку, невядома. Пачалі хадзіць чуткі, што Расея нібыта хоча скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь.

«У нас цяпер цяжкі пэрыяд, расейцы паводзяць сябе па-барбарску ў адносінах да нас, публічна пра гэта кажу, — заяўляў Лукашэнка 10 жніўня. — Яны ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх, а ў рамках ЭАЭС, куды яны нас запрасілі, яны выконваць свае абавязаньні не жадаюць. Вось яны і ствараюць неканкурэнтную сытуацыю».

«Некаторыя, асабліва расейцы, „плявузгают“, інакш ня скажаш: „Лукашэнка хоча нешта паказаць або здацца Пуціну“, — дадаў Лукашэнка праз 9 дзён. — Слухайце, мы адзін аднаго ведаем, напэўна, больш за 20 гадоў. Мне што паказваць трэба Пуціну? Ён мяне ведае, як у народзе кажуць, як аблупленага. І я яго так сама ведаю. Што нам адзін аднаму яшчэ паказваць? Я ў Крэмль даваць справаздачы ня ежджу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG