Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскім экспэртам дазволяць агледзець абломкі самалёта Качыньскага. Але ёсьць нюанс


Расейскія ўлады дазволяць сьледчым з Польшчы агледзець абломкі самалёта прэзыдэнта Леха Качыньскага, які разьбіўся пад Смаленскам. Пра гэта сёньня заявіла журналістам афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Расеі Сьвятлана Пятрэнка.

Паводле яе слоў, ад «кампэтэнтных органаў» у Польшчы паступіў запыт на правядзеньне працэсуальных дзеяньняў на расейскай тэрыторыі.

Аднак непасрэдна аглядаць агрэгаты і элемэнты канструкцыі самалёта будуць не палякі, а расейскія сьледчыя ў прысутнасьці польскіх калег. А потым вынікі будуць перададзены польскаму боку «ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку», заявілі ў Сьледчым камітэце.

У красавіку 2018 года польская камісія па расьсьледаваньні катастрофы пад Смаленскам апублікавала новую справаздачу, у якой гаварылася, што асноўнай прычынай крушэньня стаў выбух на борце самалёта Качыньскага. Пазьней польскія сьледчыя заявілі, што знайшлі сьляды выбухоўкі на абломках самалёта і целе адной з ахвяр. У справаздачы, апублікаваным у 2011 годзе, гаварылася пра памылкі экіпажа. Гэты дакумэнт быў ануляваны.

10 красавіка 2010 года ў выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек. У іх ліку быў прэзыдэнт краіны Лех Качыньскі. Расьсьледаваньне трагедыі працягваецца да гэтага часу. Расейскія ўлады называлі прычынай крушэньня памылку пілёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG