Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка падпісалі пагадненьне аб вайсковай супрацы


Батальён урадавай арміі ЦАР, падрыхтаваны расейскімі інструктарамі
Батальён урадавай арміі ЦАР, падрыхтаваны расейскімі інструктарамі

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «Новости». Подпісы пад дакумэнтам паставілі міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу і яго калега з ЦАР Мары Наэль Каяра. Па словах цэнтральнаафрыканскага міністра, войска краіны «цалкам разбуранае» і трэба аднавіць яго баяздольнасьць.

Шайгу адзначыў, што ў Расеі лічаць ЦАР пэрспэктыўным партнэрам.

Раней міністэрства замежных справаў РФ паведаміла, што ў пачатку году Масква бясплатна адправіла ў ЦАР стралковую зброю і боепрыпасы, а таксама разьмясьціла там цывільных і вайсковых інструктараў для падрыхтоўкі мясцовых вайскоўцаў. Гэта было зроблена «у строгай адпаведнасьці з патрабаваньнямі рэжыму санкцыяў Рады бясьпекі ААН у дачыненьні да гэтай краіны», адзначалася ў паведамленьнях расейскага МЗС.

У чэрвені француская газэта Le Monde пісала пра прыбыцьцё ў ЦАР пяці кадравых вайсковых выведнікаў і 170 цывільных інструктараў — фармальна для падрыхтоўкі мясцовых вайскоўцаў. Аднак, як заявілі газэце экспэрты, гаворка ідзе пра «расейскіх наймітаў» з «прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера», якую СМІ зьвязваюць зь Яўгеніем Прыгожыным, сябрам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

30 ліпеня ў ЦАР былі забітыя трое расейцаў: журналіст Архан Джэмаль, рэжысэр Аляксандар Растаргуеў і апэратар Кірыл Радчанка. Яны здымалі дакумэнтальную стужку аб дзейнасьці ў краіне кампаніі Вагнера.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG