Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыць свайго зяця Джарэда Кушнэра старэйшым дарадцам прэзыдэнта. Пра гэта паведаміла тэлекампанія CNBC.
Адмяніць візы ва Ўзбэкістан для турыстаў плянавалі ад 1 красавіка сёлета, аднак указам прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева гэтае рашэньне адклалі да 1 студзеня 2021 году.
У Інсбруку аўстрыйская паліцыя выявіла шасьцярых маладых людзей, якія падазраюцца ў хуліганскіх дзеяньнях сэксуальнага характару ў дачыненьні да 18 жанчын напярэдадні навагодніх сьвятаў.
Міністэрства замежных спраў Беларусі разьлічвае на крокі ў адказ пасьля ўвядзеньня бязьвізавага ўезду.
Аляксандар Класкоўскі: «Адна рэч — напісаць нейкія законы нібыта правільныя, а іншая рэч — калі бізнэсоўцы глядзяць, як тут сёньня пускаюць, а заўтра могуць кайданкі надзець».
У зьвязку з новым прэзыдэнцкім указам пра бязьвізавы рэжым ці змогуць свабодна ўяжджаць у Беларусь тыя замежныя грамадзяне, якім раней Беларусь адмаўляла ў візе?
Рашэньне ўвесьці пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краінаў для Радыё Свабода камэнтуе старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што хацеў бы скарыстацца пяцідзённым бязьвізавым рэжымам, які ўвёў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам для грамадзян 80 краінаў.
На ўвядзеньне пяцідзённага вязьвізавага рэжыму адгукаюцца журналісты сьвету.
Рызыка ўзьнікненьня канфліктаў паміж краінамі і ўнутры краін будзе расьці на працягу бліжэйшых пяці гадоў да ўзроўняў, якія не назіраліся з часоў халоднай вайны.
Кандыдат эканамічных навук Віктар Цярэшчанка, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня і ўдзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаніяў, сёньня сказаў Свабодзе, што хоча ў студзені скончыць свае прапановы для кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», паведамляе БелаПАН.
Адмяніць візы ва Ўзбэкістан для турыстаў плянавалі 1 красавіка сёлета, аднак указам прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева гэтае рашэньне адклалі да 1 студзеня 2021 году.
У нямецкім порце Брэмэргафэн ідзе разгрузка сотняў танкаў, самаходных гаўбіц і іншых ваенных машын, якія прыбылі ў Нямеччыну морам з ЗША для амэрыканскай супрацьтанкавай брыгады, якая заступае на службу ў краінах Усходняй Эўропы.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў акторку Мэрыл Стрып «памагатай Гілары» ў адказ на яе крытыку падчас выступу на прэміі «Залаты глёбус».
У Францыі з хакерамі будуць змагацца больш за 2,5 тысячы кібэрвайскоўцаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўмяшаньне Расеі ў выбарчы працэс у Амэрыцы — не экспромт, а вынік плянаў, якія даўно выношваліся. Пра гэта гаворыцца ў інтэрвію прэзыдэнта ЗША, паказаным у нядзелю тэлеканалам ABC.
Наколькі плённай была б для Беларусі рэалізацыя праекту Міжмор’я — саюзу ўсходне- і цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў? Абмяркоўваюць Францішак Вячорка, Алесь Пашкевіч, Яраслаў Шымаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп згодны з заключэньнем выведвальнай супольнасьці ЗША аб тым, што Расея займалася кібэр-нападамі, накіраванымі на зрыў прэзыдэнцкіх выбараў і можа прыняць захады ў адказ.
На пасадзе кіраўніка МУС ён кантраляваў праваахоўныя і выведныя сілы дзяржавы.
У нямецкім порце Брэменхафен пачалася разгрузка судна Resolve, якое прывезла ў Нямеччыну вайсковую тэхніку бранятанкавай брыгады ЗША: 87 танкаў, 144 БТР ды самаходныя гарматы.
У суботу ва ўзросьце 92 гадоў памёр былы прэзыдэнт Партугаліі Марыю Суарэш. Ён быў заснавальнікам Сацыялістычнай партыі Партугаліі і многія дзесяцігодзьдзі заставаўся адным з самых уплывовых палітыкаў сваёй краіны.
Свабода вяртаецца на Белсат. Што чакае Беларусь у 2017 годзе, з чым сутыкнецца сьвет – Эўропа, Амэрыка, Расея – у сотую гадавіну пачатку адной з самых катастрафічных у гісторыі рэвалюцыяў?
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасьля яго ўступленьня на пасаду Расея стане больш паважаць Злучаныя Штаты, чым цяпер.
Ці ёсьць нейкія падставы сьцьвярджаць, што Масква рыхтуе замену Аляксандру Лукашэнку? Чым цяперашні кіраўнік Беларусі можа не задавальняць Крэмль?
У горадзе Аазаз на поўначы Сырыі пры выбуху аўтамабіля ля будынка суду загінулі больш як 20 чалавек, дзясяткі параненыя. Большасьць пацярпелых — мірныя жыхары.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы ў Раство Хрыстова Сьвята-Духаў катэдральны сабор Менску, заявіў, што асновай стасункаў зь іншымі краінамі павінна стаць іхная павага да беларускага народу і дзяржавы.
Улады Турэччыны звольнілі больш за 6 тысяч работнікаў бюджэтнай сфэры праз сувязі з апазыцыйным прапаведнікам Фэтхулахам Гюленам, якога падазраюць у арганізацыі ўзброенага перавароту.
Прадстаўнікі двух афрыканскіх народнасьцяў герэра і нама, якія пражываюць на тэрыторыі сучаснай Намібіі, падалі ў суд на ўрад Нямеччыны і запатрабавалі фінансавай кампэнсацыі ў сувязі з масавымі забойствамі мясцовых жыхароў нямецкімі каляніяльнымі войскамі ў пэрыяд з 1904 па 1908 гады.
Выведка ЗША прыйшла да высновы, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін распарадзіўся правесьці хакерскія атакі, каб паўплываць на перадвыбарчую кампанію ў ЗША і дапамагчы абранаму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вялікі шум, падняты вакол кібэратакі расейскіх хакераў супраць амэрыканскіх кампутарных сетак падчас прэзыдэнцкай кампаніі, уяўляе сабой «палітычнае паляваньне на ведзьмаў».
Абмяркоўваюць Дзьмітры Гурневіч, Ігар Карней, Ігар Ільяш.
Улады Косава зьвярнуліся да Францыі з просьбай вызваліць былога кіраўніка косаўскага ўраду. Рамуш Харадзінай быў арыштаваны на ўсходзе Францыі 4 студзеня пасьля прыбыцьця з Прышціны.
Абмяркоўваюць Дзьмітры Гурневіч, Ігар Ільяш, Ігар Карней.
У Маскве паліцыя і службы апекі адабралі ў мігранткі з Узбэкістану Нілуфар Мамасаідавай дачку, палічыўшы дзіця беспрытульным. Ужо больш за 10 дзён дзяўчынка адна знаходзіцца ў інфэкцыйным аддзяленьні 1-й гарадзкой бальніцы, а маці арыштавалі за адсутнасьць дакумэнта.
Прадстаўнікі чатырох апазыцыйных арганізацыяў — руху «За свабоду», аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Абʼяднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ — падалі 6 студзеня заяўку на правядзеньне 25 сакавіка ў Менску шэсьця з нагоды Дня Волі.
Амбасадары краінаў Балтыі папрасілі СМІ Нямеччыны не называць Латвію, Літву і Эстонію былымі савецкімі рэспублікамі.
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ заявіў у пятніцу пра намер зрабіць Расею сваім новым саюзьнікам пасьля пагаршэньня адносінаў з ЗША.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў ня зьдзіўлены, што ў новай рэдакцыі Закону аб правах спажыўцоў няма пункту пра абавязковую прысутнасьць на ўпакоўцы тавараў інфармацыі на беларускай мове.
У чацьвер у Нямеччыне прызямліўся першы самалёт з 240 амэрыканскімі вайскоўцамі на борце. Гэта жаўнеры з 3-й Танкавай брыгады з Калярада, якія неўзабаве прыбудуць у краіны Ўсходняй Эўропы: Польшчу, Латвію, Літву і Эстонію.
Самай вялікай навіной можа стаць зьяўленьне Лукашэнкі на саміце «Усходняга партнэрства», піша брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк.
Гутарка з рэдактарам аддзелу навінаў рускай службы Радыё Свабода Пятром Чаромушкіным, аўтарам кнігі «Ярузэльскі: выпрабаваньне Расеяй», якая выйшла пры канцы 2016 году ў маскоўскім выдавецтве «АИРО-XXI».
Пераходная каманда абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа распарадзілася адправіць у адстаўку амбасадараў ЗША, прызначэньне якіх было палітычна матываванае.
6 студзеня спаўняецца 40 гадоў з дня публікацыі «Заявы Хартыі-77» — праграмнага дакумэнта чэхаславацкага праваабарончага і дысыдэнцкага руху.
Уладзімер Навасяд, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня і Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня, атрымаў афіцыйны дыплём доктара філязофіі ў галіне права.
Расейскі крэйсэр «Адмірал Кузьняцоў» і яго група караблёў пакінуць зону правядзеньня апэрацыі расейскіх вайскова-касьмічных сіл у Сырыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка Генштабу Валерыя Герасімава.
Амэрыканскія спэцслужбы ідэнтыфікавалі расейцаў, якія, паводле сьцьверджаньняў спэцыялістаў, перадалі ўзламаную электронную перапіску сайта WikiLeaks у спробе паўплываць на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што згодны з дадзенымі выведкі аб датычнасьці найвышэйшага кіраўніцтва Расеі да кібэратак падчас прэзыдэнцкай кампаніі.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 5 студзеня аглядзе вынікаў замежнай палітыкі Беларусі і дзейнасьці Міністэрства замежных справаў у 2016 годзе.
Загрузіць яшчэ