Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: мы нікому не дазволім зьневажаць наш народ


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка, наведваючы ў Раство Хрыстова Сьвята-Духаў катэдральны сабор Менску, заявіў, што асновай стасункаў зь іншымі краінамі павінна стаць іхная павага да беларускага народу і дзяржавы.

«Вы павінны разумець галоўную формулу нашых дзеяньняў: мы нікому не дазволім зьневажаць наш народ і дзяржаву. Гэта ляжыць у аснове. Калі хтосьці гэтага не разумее, тады нам няпроста будзе зь імі ня тое што будаваць адносіны, але і размаўляць, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Мы нікому ня можам аддаць гэтую зямлю і гэтую дзяржаву. Яна нам дасталася ў няпростай гістарычнай рэчаіснасьці. Проста скажам, у барацьбе і ў войнах. Мы страцілі велізарную колькасьць людзей, абараняючы нашую зямлю. Таму мы так трапятліва і я ў тым ліку стаўлюся да гэтых праблемаў».

«Галоўнае для нас — забясьпечыць стабільнасьць. Усё астатняе мы знойдзем. Галоўнае — мір і спакой. Калі мы страсянем нашу Беларусь, нам мала не падасца. Тут ужо далёка па досьвед хадзіць ня трэба (ня трэба ісьці на Блізкі Ўсход, у Афрыку, у Азію) — ля нашага парогу яскравы гэтаму прыклад», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG