Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзяржава падтрымлівае Царкву ў яе патрыятычных ініцыятывах», — мітрапаліт Павел


Мітрапаліт Павел падчас службы на Раство Хрыстова

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел у сваім сьвяточным пасланьні з нагоды Раства Хрыстова акцэнтаваў увагу на супольнай працы праваслаўнай царквы і дзяржавы.

«У 2016 годзе Беларуская Праваслаўная Царква і Дзяржава працягнулі супольную працу ў галіне аховы і захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны. Асаблівая ўвага надаецца захаваньню традыцыйных каштоўнасьцяў беларускага народу, духоўна-маральнаму выхаваньню падрастаючага пакаленьня і прафіляктыцы нэгатыўных зьяў і іх наступстваў у грамадзтве. У аснову культуры і дзяржаўнасьці Беларусі закладзены хрысьціянскія каштоўнасьці, якія зьяўляюцца самым верным арыенцірам ня толькі ў жыцьці хрысьціяніна, але і асобнага чалавека. Дзяржава сёньня падтрымлівае Царкву ў яе патрыятычных ініцыятывах і пропаведзі набожнага ладу жыцьця», — адзначаецца ў пасланьні мітрапаліта.

Павел заклікаў «старанна працаваць над ачышчэньнем і праабражэньнем сваёй душы, бо духоўная перамена самога сябе — залог і аснова для праабражэньня ўсяго народу нашай Бацькаўшчыны».

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG