Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне звольнілі яшчэ 6 тысяч дзяржаўных службоўцаў


Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган пазіруе разам з паліцыянтамі перад пачаткам футбольнага матчу, сьнежань 2016-га

Улады Турэччыны звольнілі больш за 6 тысяч работнікаў бюджэтнай сфэры праз сувязі з апазыцыйным прапаведнікам Фэтхулахам Гюленам, якога падазраюць у арганізацыі ўзброенага перавароту.

Сярод звольненых больш за 2,5 тысячы афіцэраў паліцыі і амаль 2 тысячы чыноўнікаў міністэрства юстыцыі. Ад пасадаў таксама адхілілі каля тысячы лекараў і больш як шэсьцьсот навукоўцаў.

Спроба перавароту адбылася ў Турэччыне ў ноч на 16 ліпеня 2016 году. У рамках расьсьледаваньня Анкара затрымала і адхіліла ад пасадаў дзясяткі тысяч грамадзян. У краіне было ўведзена надзвычайнае становішча, якое працягнулі 3 студзеня.

На гэтым тыдні ў Турэччыне да пажыцьцёвага зьняволеньня асудзілі двух вайскоўцаў, абвінавачаных у дачыненьні да падрыхтоўкі путчу.

XS
SM
MD
LG