Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне — першы прысуд у справе перавароту


Суд горада Эрзурум на ўсходзе Турэччыны прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня двух вайскоўцаў па абвінавачваньні ў датычнасьці да падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня мінулага года.

Суд пастанавіў, што былы палкоўнік Мурат Кочак і былы маёр Мурат Ылмаз вінаватыя ў спробе гвалтоўна зьмяніць канстытуцыйны лад у краіне.

Абодва яны не прызналі сваю віну.

Асуджаныя вайскоўцы ў момант спробы дзяржаўнага перавароту несьлі дзяжурства ў будынку камандаваньня гарадзкой жандармэрыі.

Улады Турэччыны лічаць, што за арганізацыяй спробы зьвяржэньня ўлады стаіць апазыцыйны прапаведнік Фэтхулах Гюлен, які жыве ў ЗША.

XS
SM
MD
LG