Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскія народнасьці падалі пазоў супраць Нямеччыны за генацыд стогадовай даўніны


Бой немцаў з паўстанцамі герэра
Бой немцаў з паўстанцамі герэра

Прадстаўнікі двух афрыканскіх народнасьцяў герэра і нама, якія пражываюць на тэрыторыі сучаснай Намібіі, падалі ў суд на ўрад Нямеччыны і запатрабавалі фінансавай кампэнсацыі ў сувязі з масавымі забойствамі мясцовых жыхароў нямецкімі каляніяльнымі войскамі ў пэрыяд з 1904 па 1908 гады.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Падчас каляніяльнага праўленьня Нямеччыны, гаворыцца ў пазове, мелі месца забойствы, экспрапрыяцыя маёмасьці, згвалтаваньні жанчын і дзяўчат, а таксама прымусовыя працы.

У 1904–1908 гадах герэра і нама паўсталі супраць каляніяльнай адміністрацыі. Аднак немцы правялі масавыя карныя апэрацыі, у выніку якіх загінулі да 100 тысяч прадстаўнікоў абедзьвюх народнасьцяў. Каляніяльнае панаваньне Бэрліна ў Афрыцы скончылася ў ліпені 1915 году.

Летась Нямеччына прызнала гэтыя дзеяньні генацыдам, аднак адмовілася плаціць кампэнсацыю нашчадкам ахвяр.

Бэрлін вядзе перамовы з урадам Намібіі адносна афіцыйнага прабачэньня за злачынствы, але пры гэтым ня мае намеру весьці прамы дыялёг з прадстаўнікамі названых народнасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG