Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп у адказ на крытыку назваў Мэрыл Стрып «памагатай Гілары»


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў акторку Мэрыл Стрып «прыхільніцай Гілары Клінтан» у адказ на яе крытыку падчас выступу на прэміі «Залаты глёбус».

Мэрыл Стрып, якая атрымала ўзнагароду за заслугі ў кіно, крытычна выказалася на адрас Трампа. Яна адзначыла інцыдэнт, калі палітык спарадыраваў Сэржа Кавалеўскі — рэпарцёра The New York Times з інваліднасьцю.

«Гэта быў момант, калі чалавек, які змагаўся за тое, каб узначальваць краіну, парадыраваў рэпарцёра з інваліднасьцю, якога ён пераўзыходзіць у прывілеях, уладзе і здольнасьці даць адпор. Гэта разьбіла мне сэрца і да гэтага часу не дае мне спакою, таму што гэта было зусім не кіно. Гэта было рэальнае жыцьцё. Непавага спараджае непавагу, гвалт правакуе гвалт. Калі людзі ва ўладзе выкарыстоўваюць сваё становішча, каб зьневажаць іншых, мы ўсе прайграем. Нам патрэбная такая прэса, каб яна была здольная заклікаць уладу да адказу, выклікаць яе на дыван за ўсё падобныя правіны», — заявіла Стрып.

Мэрыл Стрып зьнішчальна скрытыкавала Дональда Трампа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:52 0:00

Трамп адрэагаваў на выступ акторкі, напісаўшы камэнтар у твітэры:

«Мэрыл Стрып, адна з найбольш пераацэненых акторак у Галівудзе, ня ведае мяне, але напала на мяне ўчора ўвечары на "Залатых глёбусах". Яна - памагатая Гілары, якая з трэскам правалілася. Соты раз: я ніколі не "высьмейваў" рэпарцёра з інваліднасьцю (ніколі б гэтага не зрабіў), а проста паказаў, як ён "вычвараецца", калі ён цалкам зьмяніў гісторыю, 16-гадовай даўніны, якую ён напісаў, каб паказаць мяне ў дрэнным сьвятле. Яшчэ адно сярод мноства вельмі несумленных мэдыяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG