Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская авіяносная група пакідае зону апэрацыі ў Сырыі


Расейскі авіяносец «Адмірал Кузьняцоў»
Расейскі авіяносец «Адмірал Кузьняцоў»

Расейскі крэйсэр «Адмірал Кузьняцоў» і яго група караблёў пакінуць зону правядзеньня апэрацыі расейскіх вайскова-касьмічных сіл у Сырыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на начальніка Генштабу Валерыя Герасімава.

Ён растлумачыў, што Мінабароны пачало скарачэньне групоўкі расейскіх войскаў у Сырыі, і першай зону баявых дзеяньняў пакіне авіяносная група. Дакладныя тэрміны яе вываду ён не ўдакладніў.

У мінулы аўторак у СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што адзіны расейскі авіяносец «Адмірал Кузьняцоў» і атамны крэйсэр «Пётр Вялікі» у студзені завершаць паход у Міжземнае мора.

«Адмірал Кузьняцоў» у складзе групы іншых расейскіх вайсковых караблёў ад 15 лістапада наносіў удары па тэрыторыі Сырыі. За гэты час ён страціў два зьнішчальнікі, якія разьбіліся пры заходзе на пасадку на палубу судна. Ніхто не загінуў. У Крамлі ўдзел адзінага ў Расеі авіяноснага крэйсэра ў баявых дзеяньнях назвалі «пасьпяховым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG