Падчас другога паседжаньня інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі даказваў, што тое, што чыніць Расея цяпер, — гэта чацьвёртая сусьветная вайна.
У Нямеччыне суд асудзіў 16-гадовую школьніцу мараканскага паходжаньня да шасьці гадоў турмы за напад на паліцыянта ў Гановэры. Дзяўчыну прызналі вінаватай у замаху на забойства, прычыненьні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў і падтрымцы тэрарызму.
Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэньня Ньета паведаміў пра сваё рашэньне скасаваць сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая мела адбыцца 31 студзеня.
Урад Вялікабрытаніі апублікаваў законапраект аб выхадзе з Эўразьвязу. Яго абмеркаваньне ў парлямэнце заплянаванае на 31 студзеня. Рашэньне Палаты абшчынаў будзе вынесена 8 лютага.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус выказаў занепакоенасьць заявай экспэртаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ) на мінулым тыдні, што Беларусь належным чынам улічыла пагрозы, якія могуць узьнікнуць для Беларускай АЭС.
Вярхоўны суд Грэцыі вынес рашэньне супраць экстрадыцыі ўсіх васьмярых турэцкіх вайскоўцаў, якія ўцяклі ў Грэцыю ў ліпені летась пасьля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб допуску падразьдзяленьняў узброеных сілаў іншых дзяржаваў на тэрыторыю краіны ў 2017 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных манэўрах.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Пётр Талстой заявіў, што шкадуе з нагоды сваёй рэплікі пра выхадцаў «з-за рысы аселасьці».
«Афіцыйны візыт беларускіх парлямэнтароў на чале з намесьнікам старшыні ніжняй палаты Нацыянальнага сходу Баляславам Пірштуком у Польшчу, які пачнецца 30 студзеня, стане першым на такім роўні за апошнія шмат гадоў», — сказаў сёньня журналістам старшыня камісіі міжнародных справаў Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі.
Урад Вялікабрытаніі апублікаваў законапраект аб выхадзе з Эўразьвязу.
Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня працоўнай групы па пытаньнях сьмяротнага пакараньня Андрэй Навумовіч. Ён патлумачыў, чаму гэтыя парлямэнцкія слуханьні адбудуцца толькі ў наступным годзе.
Прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандар Вучыч прыбыў у Менск з афіцыйным візытам, які працягнецца да 27 студзеня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён «дакладна створыць зоны бясьпекі ў Сырыі» для ўцекачоў, якія хаваюцца ад гвалту ў ахопленай вайной краіне. Ён таксама адзначыў, што сьвет стаў «злым» і ператварыўся «у поўны хаос».
У маладых краінах, як Беларусь, навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалёгіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара.
Мэксыка ня будзе плаціць за сьцяну на мяжы з ЗША, аб хуткім пачатку будаўніцтва якой паведаміў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп.
Мэры некалькіх амэрыканскіх гарадоў ня маюць намеру выконваць указ прэзыдэнта Трампа аб выдачы нелегальных мігрантаў іміграцыйным уладам.
26 студзеня на другой імпрэзе інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» пройдзе сустрэча зь вядомым расейскім палітолягам Станіславам Бялкоўскім.
Палітоляг мяркуе, што ідэальная магчымасьць для гэтага — заплянаваныя на сакавік сумесныя вучэньні расейскіх і беларускіх войскаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў у сераду, 25 студзеня, шэраг указаў, накіраваных на ўмацаваньне бясьпекі на межах краіны, а таксама на абмежаваньне нелегальнай міграцыі.
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік дамагаецца, каб Міністэрства інфармацыі праверыла на наяўнасьць экстрэмізму сайт mogilev.by.
25 студзеня старшыня ўраду Рэспублікі Сэрбія Аляксандар Вучыч прыбыў у Беларусь з двухдзённым афіцыйным візытам.
Брытанскія ўзброеныя сілы суправаджалі расейскі крэйсэр-авіяносец «Адмірал Кузьняцоў», калі ён праходзіў паблізу Вялікабрытаніі па шляху з Сырыі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая падзялілася ў інтэрвію Свабодзе сваімі ўражаньнямі ад слуханьняў пра сытуацыю ў Беларусі, што прайшлі ўчора ў палітычным камітэце ПАРЭ ў Страсбуры.
Нязьменны прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прыняў рашэньне пераразьмеркаваць некаторыя паўнамоцтвы прэзыдэнта на карысьць парлямэнту і ўраду. Канстытуцыйныя рэформы будуць вынесеныя на рэфэрэндум.
Атрыманьне Беларусьсю статусу назіральніцы ў Парлямэнцкай канфэрэнцыі краінаў Балтыйскага мора можа адбыцца летам гэтага году на сэсіі ў нямецкім Гамбургу.
Судовыя выканаўцы спрабуюць канфіскаваць аўтамабіль Зьмітра Дашкевіча з прычыны нявыплачаных штрафаў за палітычныя акцыі.
Пра гэта 25 студзеня паведаміў член Нацыянальнай рады ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны Сяргей Кастынскі.
Экспэрты мяркуюць, што польскія дэпутаты дэ-факта прызналі Палату прадстаўнікоў.
У Літву прыбылі першыя групы нямецкіх і бэльгійскіх вайскоўцаў. Яны будуць служыць у разьмешчаным у краіне міжнародным батальёне NATO.
Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэньне пра абмежаваньне доступу да інфармацыйнага рэсурсу sputnikipogrom.com.
Лідэры Косава і Сэрбіі позна ўвечары 24 студзеня дамовіліся на саміце ў Брусэлі правесьці перамовы на высокім узроўні аб наладжваньні нармальных дачыненьняў.
38-гадовы беларускі амэрыканец Сяргей Міліян, які зьяўляецца прэзыдэнтам Расейска-амэрыканскай гандлёвай палаты ў ЗША, зьбіраецца абвергнуць інфармацыю пра сваю датычнасьць да «антытрампаўскага дасье».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпіша ў сераду некалькі прэзыдэнцкіх указаў, якія тычацца мераў бясьпекі на мяжы ЗША і Мэксыкі, паведамляюць амэрыканскія сродкі інфармацыі са спасылкай на супрацоўнікаў адміністрацыі Трампа.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указы аб аднаўленьні будаўніцтва нафтаправодаў Dakota Access Pipeline і Keystone XL, паведамляе агенцтва Associated Press.
Міністэрства абароны Расеі спрабавала не дапусьціць украінскіх ваенных інспэктараў да месца канцэнтрацыі расейскіх узбраеньняў у Растоўскай вобласьці непадалёк ад мяжы з Украінай, паведамілі прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць скарачэньня міліцыі пракамэнтаваў былы сьледчы, цяпер палітоляг і кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў.
24 студзеня актывісты грамадзкага абʼяднаньня «Альтэрнатыва» расклеілі ў Маладэчне інфармацыйныя плякаты — «Спыніце рабскую працу школьнікаў і студэнтаў!», «Стоп прымусовай працы дзяцей!», «Цябе прымушаюць да працы ў калгасе? Накіроўваюць на прыбіраньне сьнегу? Памятай пра свае правы! Інфармуй аб такіх выпадках».
Блогер Аляксандар Лапшын зьвярнуўся з просьбай аб выбачэньні да прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева — за тое, што без узгадненьня з уладамі гэтай краіны наведваў Нагорны Карабах. Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі ў амбасадзе Ізраіля ў Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка загадаў скараціць міліцыю. Ці сапраўды эканамічны крызіс дайшоў да такога ўзроўню, што ўлады вымушаныя скарачаць нават сілавыя структуры?
Вялікабрытанія пачне юрыдычную працэдуру выхаду з Эўрапейскага зьвязу да канца сакавіка, нягледзячы на рашэньне Вярхоўнага суду краіны аб неабходнасьці атрымаць згоду парлямэнту.
Заяўнікі — сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці — плянуюць правесьці акцыю ў Горадні 19 лютага.
Прэм’ер-міністр Косава абвінаваціў Сэрбію ў імкненьні дэстабілізаваць яго краіну напярэдадні новага раунда перамоваў з Эўразьвязам і спробаў Брусэля паменшыць рознагалосьсі паміж балканскімі дзяржавамі.
У анэксаваным Расеяй Крыме заблякаваны доступ да сайта ўкраінскага выданьня «Гістарычная праўда».
Гэтую дату назвала Свабодзе адна зь лідэраў «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч. Яна сказала, што заяўку на памяшканьне ў Менску ўжо перадалі па некалькіх адрасах.
Беларускія ўлады хочуць толькі вярнуць статус спэцыяльнага запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, а не зрабіць Беларусь сябрам Рады Эўропы.
Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пастанавіў, што кабінэт міністраў ня можа пачаць працэдуру выхаду краіны з ЭЗ бяз згоды парлямэнту.
Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, што ў міліцыі павінны прайсьці скарачэньні, а зэканомленыя сродкі застануцца на балянсе ведамства.
Марк Рутэ за паўтара месяцы да выбараў заявіў аб неабходнасьці «абараняць каштоўнасьці краіны» ад мігрантаў, якія адмаўляюцца інтэгравацца ў грамадзтва або паводзяць сябе антысацыяльна.
Група дзяржаўных службоўцаў зь Беларусі ўпершыню прайшла практыку ў Нацыянальнай школе адміністрацыі Францыі. Фінансаваньне стажаваньня адбываецца ў межах праекту Эўразьвязу — праграмы абменаў MOST.
«Адзіная магчымасьць зьмен — гэта пастаянная, нястомная праца, каб улады Беларусі зразумелі, што ў іх ёсьць надзейны партнэр у асобе нашай асамблеі», — заявіў дакладчык ПАРЭ Андрэа Рыгоні на слуханьнях пра сытуацыю ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ