Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балтыйскія дзяржавы: мы не былыя савецкія рэспублікі


Амбасадары краінаў Балтыі папрасілі СМІ Нямеччыны не называць Латвію, Літву і Эстонію былымі савецкімі рэспублікамі, паведамляе інтэрнэт-партал DELFI.

Як паведаміла міністэрства замежных справаў Літвы, зварот выкліканы рубрыкай парталу навінаў ZEIT ONLINE «Спадчына Савецкага Саюзу». Партал, як паведамляе МЗС, апэратыўна і добразычліва адрэагаваў на заўвагу, паабяцаўшы больш не выкарыстоўваць паняцьце, недакладнае з пункту гледжаньня міжнароднага права. Як паведаміў МЗС, амбасадары Латвіі, Літвы і Эстоніі ў Нямеччыне ў лісьце, адрасаваным парталу, зьвяртаюць увагу на тое, што Балтыйскія дзяржавы ў Савецкім Саюзе апынуліся не з уласнай волі, былі акупаваныя і анэксаваныя, а большасьць дзяржаваў Захаду, у тым ліку і Нямеччына, ніколі не прызнавалі акупацыі Балтыйскіх дзяржаваў.

У лісьце амбасадары таксама зьвяртаюць увагу на тое, што Балтыйскія дзяржавы не былі створаныя з нуля пасьля краху Савецкага Саюзу, а аднавілі незалежнасьць, перарваную падчас акупацыі, а таксама дэкляравалі пераемнасьць сваіх дзяржаваў. Таму Балтыйскія дзяржавы не зьяўляюцца пераемнікамі права і дзяржаўнасьці Савецкага Саюзу, і юрыдычна, і палітычна ня могуць называцца былымі савецкімі рэспублікамі. «Мы хочам зьвярнуць увагу на тое, што вызначэньне Балтыйскіх дзяржаваў як „пераемнікаў дзяржаўнасьці Савецкага Саюзу“ не зьяўляецца гістарычна справядлівым, і зьяўляецца недакладным таксама і ў сэнсе міжнароднага права», — адзначылі амбасадары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG