Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава просіць Францыю вызваліць былога прэмʼера, затрыманага ў аэрапорце


Вэтэраны косаўскай вайны пратэстуюць у Прышціне супраць арышту свайго палявога камандзіра.
Вэтэраны косаўскай вайны пратэстуюць у Прышціне супраць арышту свайго палявога камандзіра.

Улады Косава зьвярнуліся да Францыі з просьбай вызваліць былога кіраўніка косаўскага ўраду. Рамуш Харадзінай быў арыштаваны на ўсходзе Францыі 4 студзеня пасьля прыбыцьця з Прышціны.

Міжнародны ордэр на яго арышт выдалі ўлады Сэрбіі. Яны падазраюць яго ў дачыненьні да ваенных злачынстваў.

Суд у Францыі 5 студзеня пастанавіў, што Харадзінай, былы палявы камандзір у пэрыяд косаўскай вайны 1998-1999 гадоў, застанецца пад вартай да экстрадыцыі ў Сэрбію.

Прэмʼер-міністар Косава Іса Мустафа заявіў 6 студзеня, што ўрад Францыі павінен улічваць адсутнасьць прававых або юрыдычных падставаў для экстрадыцыі арыштаванага. Мустафа сьцьвярджае, што запыт аб экстрадыцыі матываваны выключна палітычнымі прычынамі.

Міністар юстыцыі Косава паведаміў карэспандэнту Балканскай рэдакцыі Свабоды, што просьбу аб вызваленьні арыштаванага ён накіраваў францускаму міністэрству юстыцыі ў пятніцу, 6 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG