Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што пры ім Расея стане больш паважаць ЗША


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасьля яго ўступленьня на пасаду Расея стане больш паважаць Злучаныя Штаты, чым цяпер.

«Мець добрыя адносіны з Расеяй — гэта добрая рэч. Толькі дурні могуць лічыць, што гэта дрэнна! У нас дастаткова праблем ва ўсім сьвеце безь яшчэ адной. Калі я стану прэзыдэнтам, Расея будзе паважаць нас значна больш, чым яны гэта робяць цяпер. Абедзьве краіны, магчыма, будуць працаваць разам, каб вырашыць частку з многіх буйных і актуальных праблем і пытаньняў у сьвеце», — напісаў Трамп 7 студзеня ў сетцы мікраблогаў Twitter.

За некалькі гадзін да публікацыі гэтых выказваньняў абраны прэзыдэнт ЗША ў чарговы раз зьвярнуўся да тэмы кібэрумяшаньня ў амэрыканскія выбары.

«Выведка выразна заявіла, што няма ніякіх доказаў таго, што хакерства паўплывала на вынікі выбараў. Машыны для галасаваньня не чапалі», — сьцьвярджаў Дональд Трамп.

Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп паабяцаў «агрэсіўныя дзеяньні» зь першых дзён знаходжаньня на пасадзе для барацьбы супраць кібэратакаў і абароны амэрыканскага народу ад такіх умяшаньняў у будучыні, заявіў у пятніцу, 6 студзеня, абраны віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG