Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан пераносіць на 6 гадоў адмену візаў для турыстаў праз клопат пра іх здароўе

Адмяніць візы ва Ўзбэкістан для турыстаў плянавалі 1 красавіка сёлета, аднак указам прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева гэтае рашэньне адклалі да 1 студзеня 2021 году.

Паводле новага дакумэнту, рашэньне адкласьці адмену віз было прынята ў мэтах «устойлівага і збалянсаванага разьвіцьця турысцкай дзейнасьці і стварэньня неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, забесьпячэньня бясьпекі жыцьця і здароўя замежных турыстаў і грамадзян рэспублікі», а таксама для «разьвіцьця раўнапраўнага зьнешнеэканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі».

Візавы рэжым плянавалася адмяніць для грамадзян 15 краін, грамадзяне яшчэ 12 краін ва ўзросьце старэйшым за 55 гадоў маглі б уехаць у краіну без аплаты візы на мяжы памерам ^$ 50.

Дзяржаўны «Узбэктурызм» у 2015 годзе заявіў аб двух мільёнах замежных турыстаў з 70 краін сьвету, якія наведваюць краіну штогод. Пры гэтым доля турызму ў ВУП, якая раней складала крыху больш за 2%, у апошні год вырасла з-за падзеньня ўзбэцкага сома.

XS
SM
MD
LG