Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан адклаў адмену візаў для турыстаў да 2021 году


Адмяніць візы ва Ўзбэкістан для турыстаў плянавалі ад 1 красавіка сёлета, аднак указам прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева гэтае рашэньне адклалі да 1 студзеня 2021 году.

Паводле новага дакумэнту, рашэньне адкласьці адмену візаў было прынятае ў мэтах «ўстойлівага і збалянсаванага разьвіцьця турысцкай дзейнасьці і стварэньня неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, забесьпячэньня бясьпекі жыцьця і здароўя замежных турыстаў і грамадзян рэспублікі», а таксама для «разьвіцьця раўнапраўнага зьнешнеэканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі ».

Візавы рэжым плянавалася адмяніць для грамадзян 15 краін, грамадзяне яшчэ 12 краін ва ўзросьце старэйшым за 55 гадоў маглі б уехаць у краіну без аплаты візы на мяжы ў памеры $ 50.

Дзяржаўны «Узбэктурызм» у 2015 годзе заявіў аб двух мільёнах замежных турыстах з 70 краін сьвету, якія наведваюць краіну штогод. Пры гэтым доля турызму ў ВУП, якая раней складала крыху больш за 2%, у апошні год вырасла праз падзеньне ўзбэцкага сома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG