Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь правядзе ў студзені поўнамаштабны раўнд перамоваў наконт далучэньня да СГА


Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 5 студзеня аглядзе вынікаў замежнай палітыкі Беларусі і дзейнасьці Міністэрства замежных справаў у 2016 годзе.

Агляд цытуе агенцтва БелаПАН.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што намаганьні Беларусі дзеля актывізацыі перамоўнага працэсу знайшлі падтрымку большасьці краін — чальцоў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. «Па выніках разгляду пададзеных беларускім бокам дакумэнтаў Сакратарыят СГА падрыхтаваў і распаўсюдзіў у сьнежні праект дакладу працоўнай групы ў справе далучэньня Рэспублікі Беларусь да Арганізацыі, які стане асновай для правядзеньня ў студзені 2017 году поўнамаштабнага раўнду перамоваў», — зазначана ў аглядзе Міністэрства замежных справаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG