Раней пра тое, што Кушнэр можа заняць пасаду аднаго з дарадцаў ў Белым доме, паведамляла газэта «Уол-стрыт джорнэл». Пры гэтым яна ня выключала, што муж Іванкі Трамп можа абмежавацца роляй неафіцыйнага памочніка свайго цесьця, адмовіўшыся ад пасады ў Белым доме.
Выказваліся таксама здагадкі, што 35-гадовы Кушнэр можа атрымаць пасаду кіраўніка апарата супрацоўнікаў Белага дому.
Джарэд Кушнэр — сын амэрыканскага мільярдэра Чарльза Кушнэра. Маці Кушнэра нарадзілася і жыла ў Наваградку, а тата паходзіў з Карэлічаў. Пасьля вайны ў 1945 годзе яны эмігравалі ў ЗША.