Выступаючы сёньня перад фэрмэрамі ў штаце Флорыда, кандыдат у прэзыдэнты ЗША Доналд Трамп сказаў, што апярэджвае сваю канкурэнтку Гілары Клінтан, пры тым што большасьць апытаньняў аддаюць перавагу якраз кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі.
Больш за 80 праваабарончых ды гуманітарных арганізацыяў у панядзелак падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем выключыць Расею з Рады правоў чалавека ААН празь яе палітыку ў Сырыі.
Ці мелі рацыю ўкраінскія дыспэтчары пагражаць зьнішчальнікамі, а Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) — абгрунтаваныя прычыны для вяртаньня самалёта ў аэрапорт вылету — Радыё Свабода запытала ва ўкраінскіх адмыслоўцаў авіяцыйнай галіны і палітоляга.
Пра прыняцьце пляну паведаміла на мерапрыемстве, прысьвечаным Дню ААН, намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына.
Літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды пра вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі 23 кастрычніка ў Літве.
Беларусі і Польшчы неабходна ўзмацняць эканамічнае супрацоўніцтва на ўзроўні малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Як паведамляецца на сайце Адэскага порту, танкер Alhani даставіў 84,7 тыс. тон азэрбайджанскай нафты, якая прызначаецца для Беларусі.
Францускі ўрад у панядзелак афіцыйна прыступіў да працэдуры расьсяленьня стыхійнага лягеру бежанцаў у Кале, вядомага як «Джунглі».
Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Аргентыны прайшлі 24 кастрычніка ў Менску.
У мястэчку Ноўгарад-Сіверскі, што на Чарнігаўшчыне, быў дэмантаваны помнік Уладзімеру Леніну — апошні помнік Леніну ва Ўкраіне, за выключэньнем акупаванага Крыму і тэрыторыяў, падкантрольных «ДНР» і «ЛНР».
Аляксандар Лукашэнка заявіў прап неабходнасьць падняць плянку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Польшчай.
Нацыянальны кангрэс Вэнэсуэлы большасьцю галасоў абвясьціў дзяржаўным пераваротам дзеяньні прэзыдэнта краіны Нікаляса Мадуры, які фактычна заблякаваў правядзеньне рэфэрэндуму аб імпічмэнце.
У вышэйшых навучальных установах Расеі сіламі грамадзян праводзіцца ацэнка «пратэставага патэнцыялу» студэнтаў і прафэсараў. Па выніках праверак будуць складзеныя даведкі «для службовага выкарыстаньня» органаў дзяржаўнай улады.
23 кастрычніка ў Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. У першым туры, дзе дэпутатаў выбіралі па партыйных сьпісах, нечакана шмат галасоў (21,55%) атрымаў раней апазыцыйны Зьвяз сялян і «зялёных».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што для правядзеньня мясцовых выбараў на акупаванай частцы Данбасу ўзброеная місія АБСЭ мусіць узяць пад кантроль частку расейска-ўкраінскай мяжы, якую кантралюе Кіеў.
Папа Рымскі Францішак заклікаў да міру ў Іраку і, у прыватнасьці, у Мосуле, дзе ірацкія вайскоўцы праводзяць наступальную апэрацыю на пазыцыі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дзеці прыбылі ў краіну згодна з прынятай папраўкай да іміграцыйнага закону лорда Дабса. Папраўка прадугледжвае абавязаньне Вялікабрытаніі прыняць у сябе дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы. Мяркуецца, што гэта дзяўчынкі і хлопчыкі, маладзейшыя за 13 гадоў.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан апярэджвае свайго апанэнта рэспубліканца Дональда Трампа на 12 адсоткаў. Такі вынік дало апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае тэлеканалам АВС News.
Як заявіла прадстаўніца МЗС Марыя Захарава ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва», цяпер спэцыялісты міністэрства высьвятляюць, хто стаіць за хакерскай атакай.
У Маскве 14 гадоў таму адбыўся адзін з самых кровапралітных тэрактаў у гісторыі Расеі — 23 кастрычніка 2002 году падчас паказу мюзіклу «Норд-Ост» тэрарысты захапілі і тры дні ўтрымлівалі каля тысячы чалавек у тэатральным цэнтры на Дуброўцы, патрабуючы вываду расейскіх войскаў з Чачэніі.
У лягеры для ўцекачоў у Кале, які ўлады плянуюць зачыніць ў панядзелак, адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і мігрантамі, паведамляе тэлеканал ВВС.
Парлямэнт Іраку ўвёў забарону на продаж, імпарт і вытворчасьць алькаголю, паведамляе BBC.
Гілары Клінтан ці Дональд Трамп — адказ, хто будзе наступным прэзыдэнтам Амэрыкі, стане вядомы трохі больш чым праз два тыдні. Ці, магчыма, ён вядомы ўжо пасьля трэціх дэбатаў кандыдатаў, якія прайшлі ў Лас-Вэгасе.
Кандыдат-рэспубліканец за тыдзень скараціў адставаньне ад вылучэнкі Дэмакратычнай партыі за кошт галасоў тых выбаршчыкаў, хто яшчэ ня вызначыўся, за каго будзе галасаваць.
Захопленыя ісламістамі гараджане павінны былі служыць «жывым шчытом» і быць перашкодай на шляху наступу іракскага войска. Джыхадысты «Ісламскага дзяржавы» ўжывалі бульдозэры для масавага пахаваньня забітых.
Падразьдзяленьні ірацкага войска ўзялі хрысьціянскі горад Карагош у 20 кілямэтрах ад Масула, які з 2014 году знаходзіўся пад кантролем «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта паведамляе Reuters.
У ноце МЗС адзначана, што беларускі бок чакае афіцыйных выбачэньняў і патрабуе кампэнсацыі ўсіх фінансавых выдаткаў, выкліканых дзеяньнямі ўкраінскага боку.
Напярэдадні прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст расказаў, што ЗША абмяркоўваюць з эўрапейскімі партнэрамі тое, як можна супрацьстаяць дзеяньням Расеі ў Сырыі, а тым ліку абмяркоўваюцца і новыя санкцыі.
Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заявіў, што аблога і бамбаваньне ўсходняга Алепа «ўяўляюць сабой злачынства гістарычных прапорцый». Ён падкрэсьліў, што нястомныя бамбаваньні Алепа ператварылі старажытны горад у «бойню».
Шайгу адзначае, што калі б самалёт працягнуў рух па сваёй траекторыі, то ўрэзаўся б у фабрычныя цэхі, якія знаходзяцца на адлегласьці 800 мэтраў ад месца катастрофы.
Як паведаміў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, збор удзельнікаў шэсьця плянуецца а 12 гадзіне каля будынку КДБ.
У Судаку ўначы 21 кастрычніка невядомыя разбурылі помнік Леніну, усталяваны ў гарадзкім садзе. Фотаздымкі і відэа з расколатым на часткі помнікам публікуюць жыхары гораду ў сацыяльных сетках.
Лунінецкі раён на Берасьцейшчыне — адзін зь нешматлікіх рэгіёнаў Беларусі, дзе няма вялікіх супэрмаркетаў прыватных гандлёвых сетак.
Сёньня апублікаваны рэйтынг вяршэнства права, які ахоплівае 113 краінаў і складаецца ў межах «Сусьветнага юрыдычнага праекту» (Вашынгтон, ЗША) на падставе апытаньня больш чым 100 000 звычайных людзей і экспэртаў.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая арганізаваць любыя мерапрыемствы.
Пуцінская “мэдыяфрэнія” зьяўляецца фундамэнтам расейскай дыктатуры і вядзе да адмена маралі, ісціны, свабоды, даверу і супольнасьці ў сучаснай Расеі, перакананы маскоўскі мэдыяэкспэрт Ігар Якавенка.
У новай структуры працуюць 20 чалавек. Яны будуць рэагаваць на дэзынфармацыю, выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі, а таксама вучыць чыноўнікаў барацьбе зь ёй. «Мы хочам трапіць у кожны смартфон», - заявіў Хованец.
«У іх ёсьць амбіцыі ператварыць Алепа ў новы Грозны. Гэта абсалютна непрымальна»
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі «пэрспэктыўныя кірункі беларуска-амэрыканскага ўзаемадзеяньня ў вайсковай сфэры», паведамляе сайт беларускага Міністэрства абароны.
Па словах генэральнага сакратара, арганізацыя рыхтуецца да экстраннай дастаўкі мэдыкаментаў. Ён адзначыў, што ў ААН ўсё яшчэ няма «поўнага гуманітарнага доступу» ва ўсходнюю частку Алепа.
Фэстываль новага беларускага кіно Bulbamovie-2016 пройдзе ў Менску 21-22 кастрычніка.
Былы шэф-кухар пецярбурскага гастрапабу C1tizen Рыгор Пашукевіч быў звольнены і цяпер вымушаны хавацца, баючыся за сваё жыцьцё і жыцьцё членаў сваёй сямʼі праз шматлікія пагрозы.
Падведзеныя прамежкавыя вынікі праграмы MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts) — глябальнага эўрапейскага праекту, накіраванага на пашырэньне стасункаў паміж грамадзянамі і арганізацыямі Эўразьвязу і Беларусі.
Філіпіны павінны разьвітацца са Злучанымі Штатамі, заявіў у чацьвер прэзыдэнт Радрыга Дутэртэ падчас візыту ў Кітай. Ён дадаў, што больш ніколі не паедзе ў ЗША, і чарговы раз абразіў амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абаму ў нецэнзурнай форме.
Беларусы, што езьдзілі на баявую трэніроўку да расейскага нацыста Аляксея Мільчакова, паходзяць з Магілёва і Віцебску.
На пасяджэньні зацьвердзілі прапановы, якія датычацца «дарожнай мапы» вырашэньня крызісу ў Данбасе. Ніякіх дакумэнтаў не падпісалі, але вырашылі, што да канца лістапада міністры замежных спраў зацьвердзяць аснову праекту «дарожнай мапы», якая зьяўляецца дакумэнтам аб імплемэнтацыі ўсіх менскіх пагадненьняў.
Свабодзе ўдалося высьветліць поўнае імя і некаторыя падрабязнасьці жыцьця грамадзяніна Расеі, якога ў пачатку кастрычніка затрымала чэская паліцыя паводле ініцыяванага ЗША запыту.
Вайскоўцы падарылі кіраўніку Беларусі памятны пісталет з эмблемай войскаў Заходнга апэратыўнага камандаваньня, падобны да Mauser C96. Раней уласны пісталет займеў малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка
Для атакі на сырыйскі горад Расея ладзіць самае масавае разгортваньне флёту з канца халоднай вайны, кажа крыніца Reuters.
Клінтан абвінаваціла прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў тым, што менавіта ён замовіў гэтыя кібэратакі, каб дапамагчы Трампу перамагчы на выбарах. Трамп сказаў, што асуджае «ці то Расею, ці то любога іншага», хто стаяў за кібэратакамі.
Загрузіць яшчэ