Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі запрацавала служба па барацьбе з расейскай прапагандай


Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі стварыла падразьдзяленьне па барацьбе з прапагандай з Расеі і іншымі спробамі замежных дзяржаў уплываць на думкі жыхароў краіны, перадае Reuters заяву кіраўніка ведамства Мілана Хованца.

У новай структуры працуюць 20 чалавек. Яны будуць рэагаваць на дэзынфармацыю, выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі, а таксама вучыць чыноўнікаў барацьбе зь ёй.

«Мы хочам трапіць у кожны смартфон», — заявіў Хованец.

Масква пакуль не камэнтуе заявы чэскага міністра.

У верасьні Служба інфармацыйнай бясьпекі Чэхіі (BIS) у сваёй штогадовай справаздачы заявіла, што Расея вядзе супраць краіны «інфармацыйную вайну».

Паводле зьвестак чэскай контравыведкі, Масква арганізавала працу цэлай сеткі агентаў і групаў, якія займаюцца прапагандай і распаўсюджваньнем інфармацыі, якая ганіць Эўразьвяз, Украіну і NATO. На думку ўладаў Чэхіі, гэтая сетка можа быць выкарыстана для дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне.

Паводле перапісу 2011 году, у Чэхіі каля 30 тысяч рускамоўных жыхароў. У краіне працуюць дзясяткі сайтаў, якія публікуюць навіны на расейскай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG