3-га кастрычніка ў Міністэрства замежных спраў Расеі выклікалі амбасадара Нідэрляндаў Рэгіну Джонс-Бос.
Прэзыдэнт Грузіі Гіоргі Маргвэлашвілі даў інтэрвію Радыё Свабода, у якім пракамэнтаваў вынікі сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам, грузінска-расейскія дачыненьні, пэрспэктывы далучэньня Грузіі да НАТО, а таксама пазыцыі Захаду стасоўна палітыкі Крамля.
ЗША заявілі аб прыпыненьні ўзаемадзеяньня з Расеяй у пытаньні захаваньня замірэньня ў Сырыі і падкрэсьлілі, што гэта было няпростым рашэньнем.
Двое амэрыканскіх дзяржслужачых з дыпляматычнымі пашпартамі, якія прыбылі ў мінулым годзе ў Расею на канфэрэнцыю, былі атручаныя, прычым аднаму з іх спатрэбілася шпіталізацыя.
Улады Турэччыны яшчэ на тры месяцы працягнулі рэжым надзвычайнага становішча, які быў уведзены ў сувязі са спробай вайсковага перавароту ў ліпені.
Расейскі суд на 2 месяцы арыштаваў журналіста ўкраінскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Укрінфарм» Рамана Сушчанку, які прыехаў у Маскву з Парыжу 30 верасьня, каб наведаць сваякоў.
У Польшчы 3 кастрычніка адбываюцца пратэсты супраць магчымай поўнай крыміналізацыі абортаў. Адбываюцца таксама контрaпратэсты прыхільнікаў поўнай забароны абортаў.
Пагадненьне паміж Расеяй і ЗША аб утылізацыі плютонію, спыненае Масквой 3 кастрычніка, можа быць адноўлена пры выкананьні амэрыканскім бокам некалькіх умоваў.
Чыноўнік Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін, які прайшоў з расейскім сьцягам на адкрыцьці Паралімпійскіх гульняў, атрымаў сэртыфікат на кватэру ў Падмаскоўі.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп плянуе падаць у суд на газэту The New York Times. Пра гэта заявіў адвакат мільярдэра.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 3 кастрычніка прыняла ў першым чытаньні праект закону «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год». «За» прагаласавалі 98 дэпутатаў, «супраць» — 1, не галасавалі 5 чалавек.
У першым туры галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Эстоніі, які прайшоў сёньня ў эстонскім парлямэнце Рыйгікогу, Керсьці Кальюлайд здабыла 81 голас, то бок дзьве траціны, неабходныя для абраньня.
Місія МАГАТЭ па комплексным разглядзе пытаньняў рэгуляваньня (IRRS-місія) пачала працаваць у Беларусі 2 кастрычніка. Групу з двух дзясяткаў экспэртаў узначаліў Генэральны дырэктар Фінскага агенцтва па ядзернай бясьпецы Пэтэры Тыйпана.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выкананьне патрабаваньняў МВФ перакрэсьліць усё, што было зроблена ім у Беларусі за папярэднія 20 гадоў.
Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан адбудзецца 4–6 кастрычніка, паведамляе ягоная прэс-служба.
У Маскоўскім акруговым вайсковым судзе сёньня пачаліся слуханьні па сутнасьці справы аб забойстве Барыса Нямцова. Абвінавачаныя ўжо дастаўленыя ў суд.
Жанчыны адмаўляюцца выходзіць на працу, выконваць хатнюю працу і займацца сэксам. Новы закон (ён прыняты ў першым чытаньні) пагражае ім за аборт 5 гадамі турмы.
Аднак празь нізкую яўку могуць прызнаць, што рэфэрэндум не адбыўся
Прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясьціла, што працэс выхаду краіны з Эўрапейскага Зьвязу будзе фармальна пачаты ў канцы сакавіка 2017 году.
У Эстоніі ў нядзелю Рэспубліканская выбарчая камісія зарэгістравала для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта ў парлямэнце адзінага кандыдата — прадстаўніка краіны ў Эўрапейскай падліковай камісіі Кэрсьці Кальюлайд.
У Вугоршчыне адбываецца рэфэрэндум у пытаньні аб прыёме мігрантаў. Грамадзянам прапанавана вырашыць, ці павінна краіна прыняць уцекачоў з Афрыкі і Блізкага Ўсходу паводле абавязковых квотаў Эўрапейскага Зьвязу.
У эфіры тэлеканалу «РТР-Беларусь» мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел выказаў хваляваньне за эканамічныя канфлікты між Беларусьсю і Расеяй, перадае БелаПАН.
Ва ўсходняй частцы сырыйскага гораду Алепа, якую кантралююць паўстанцы, пад авіяўдары зноў трапіў найбуйнейшы ў гэтым раёне шпіталь М-10.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што яго выклікаюць у суд за адну з ранейшых акцыяў пратэсту.
Расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч паведаміў, што перамовы па цане на газ з Беларусьсю пройдуць у пачатку наступнага тыдня.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы дапусьціў удзел цяперашняга кіраўніка Сырыі Башара Асада ў выбарах прэзыдэнта краіны пры ўмове, што яны пройдуць пад кантролем заходніх краін і ААН.
А 12-й гадзіне каля «Цэнтральнага» ўнівэрсаму распачаўся пікет па зборы подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Не абышлося бяз спрэчак зь мінакамі і складаньня пратаколаў на ўдзельнікаў.
Місія Міжнароднага валютнага фонду завяршае працу ў Беларусі. Пэрспэктывы атрыманьня Менскам трохмільярднага крэдыту ад МВФ экспэрты на дадзеным этапе ацэньваюць вельмі скептычна.
Злучаныя Штаты ня маюць намеру прызнаваць правамоцнасьць пастановы Вярхоўнага суду Расеі, які пацьвердзіў забарону, накладзеную ўладамі анэксаванага Расеяй Крыма на дзейнасьць мэджлісу крымскіх татараў «на тэрыторыі Расеі».
Сёньня ў Менску каля «Цэнтральнага» ўнівэрсаму праходзіць пікет па зборы подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў у сваім Фэйсбуку, што ў двары ягонага дома дзяжурыць міліцыя — актывіст не выключае, што ён будзе затрыманы напярэдадні сёньняшняга пікета.
Аляксандар Лукашэнка зьдзейсьніў дзявяты візыт у Кітай. Здаецца, часьцей ён езьдзіць толькі ў Расею. Чым быў адметны гэты візыт?
У дзяржаўным дэпартамэнце ЗША дапускаюць увядзеньне новых санкцыяў супраць Расеі празь яе паводзіны ў Сырыі.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый створыць адмысловую ўнутраную камісію ў справе расьсьледаваньня нападу на гуманітарную аўтакалёну ў Сырыі 19 верасьня.
У Ерусаліме на галоўных нацыянальных могілках прайшла цырымонія пахаваньня былога прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса. У ёй удзельнічалі лідэры і высокапастаўленыя палітыкі больш чым зь сямідзесяці дзяржаваў.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў ня стаў прасіць прабачэньня за гібель малайзійскага «Боінга» пад Данецкам летам 2014 году.
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 30 верасьня, адказваючы на пытаньні студэнтаў Пэкінскага ўнівэрсытэту.
Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў выклікала расейскага амбасадара ў Гаазе для тлумачэньня пазыцыі Масквы пасьля крытычных заўвагаў Расеі аб расьсьледаваньні катастрофы малайзійскага «Боінгу» ў небе над Данбасам.
Свабода падабрала найбольш цікавыя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі зь ягонай кітайскай паездкі
На канфэрэнцыі ў горадзе Давао прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ заявіў, што гатовы забіць гэтулькі ж нарказалежных, колькі Гітлер забіў габрэяў.
На пахаваньне Пэрэса прыляцелі лідэры дзясяткаў краінаў сьвету: ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Палестыны і іншых, у тым ліку прэзыдэнты суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заклікала яго стабілізаваць няўстойлівае замірэньне на ўсходзе Ўкраіны, паведаміў прадстаўнік нямецкага ўраду.
На пахаваньні былога лідэра Ізраілю будзе прысутнічаць амэрыканская дэлегацыя ў складзе 32 чалавек.
Керы заявіў, што ЗША «на мяжы» спыненьня перамоваў з Масквой.
Ва Ўкраіне, у Валнавасе Данецкай вобласьці, зьнесьлі помнік герою грамадзянскай вайны Васілію Чапаеву.
Фонд барацьбы з карупцыяй, які ўзначальвае расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, у чацьвер апублікаваў відэаролік, на якім, як сьцьвярджаецца, зафіксаваны дом кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, які цяпер будуецца.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка параўнаў забарону на дзейнасьць у Расеі Мэджлісу крымска-татарскага народу зь дзяржаўнай палітыкай СССР пры Сталіну.
«Асядлаць кітайскага дракона не пашэнціла і ўжо не пашэнціць», — лічыць палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
Турэччына мае намер да вясны наступнага году завяршыць будаўніцтва сьцяны на мяжы з Сырыяй.
29 верасьня ў Менску адбылося чарговае пасяджэньне беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансьмежавага супрацоўніцтва.
Загрузіць яшчэ